Мікалай Казак (мастак)
Мікалай Казак | |
Дата нараджэньня | 4 верасьня 1917 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 лістапада 1994 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Акадэмія мастацтваў у Вене Акадэмія мастацтваў у Рыме |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Плынь | геамэтрычнае мастацтва |
Мікала́й Каза́к (4 верасьня 1917; в. Люшча, Лунінецкі раён — 30 верасьня 1994; Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва. Пасьля 1950-х жыў у ЗША.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я скончыў сярэднюю школу ў Варшаве, пасьля Акадэмію Мастацтваў у Вене і акадэмію Мастацтваў у Рыме. Першыя асабістыя выставы былі зладжаныя ў Баранавічах у 1942—1943 гадах.
У Рыме ім апекаваўся Энрыка Прампаліні — цэнтральная постаць Другога італьянскага адраджэньня. Яго маніфэст «Physical Art — Action of Positive and Negative», напісаны ў Рыме параўноўвалі з творамі расейскіх канструктывістаў і Казімерам Малевічам.
На пачатку 1950-х Казак зьехаў у Нью-Ёрк. Яго выставы ладзіліся ў ЗША, Італіі, Францыі, Аргентыне і нават у СССР.
Казак наведваў Беларускую хатку ў Брукліне, дзе чытаў лекцыі па мастацтве.
Пасьля сьмерці яго архіў — біяграфічныя матэрыялы, ліставаньне, рукапісы, як выдрукаваныя, гэтак і ніколі не апублікаваныя, малюнкі, здымкі, што былі перададзеныя самім мастаком у 1977 і 1982 гадах (каля 350 адзінак) — захоўваецца ў славутым Smithsonian Archives of American Art.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сям’я музыкаў — Валянціна Пархоменка, Алесь і Вольга Казакі — маюць да Мікалая Казака самае непасрэднае дачыненьне: Алесь — пляменьнік Мікалая Казака.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- From action to dynamic silence: the art of Nikolai Kasak / John E. Bowlt and Nikolai Kasak; with contributions by Robert Kramer and Nicoletta Misler. Salt Lake City, Utah (P.O. Box 58365, Salt Lake City 84158-0365) : C. Schlacks, Jr., 1991.
- Баранавічы, Рым, далей — увесь сьвет // газэта «Беларус» № 562, лістапад 2009
- ART REVIEWS; With a Window on the Hudson, A New Gallery Has Big Plans // The New York Times, 23 студзеня 2005
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 4 верасьня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Менскай губэрні
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Памерлі 30 верасьня
- Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Асобы Баранавічаў
- Беларусы ў ЗША
- Беларусы ў Італіі
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расейская імпэрыя)