26 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
26 лістапа́да — 331-ы дзень году (330-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 36 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1394 — Сэул становіцца сталіцай Карэі
- 1769 — заснаваны расейскі ордэн Сьвятога Георгія Пераможцы
- 1784 — у ЗША заснаваная каталіцкая апостальская прэфэктура
- 1812 — Вайна 1812 году: пачатак бітвы на Бярэзіне
- 1916 — Першая Сусьветная вайна: Грэцыя абвесьціла вайну Нямеччыне
- 1920 — пад Слуцкам пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі
- 1943 — Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель
- 1994 — створана аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына»
- 2003 — апошні палёт звышгукавага авіяляйнер «Канкорд»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф
- 1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец, публіцыст, арганізатар паўстаньня 1830—1831 гадоў
- 1837 — Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году
- 1891 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч
- 1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру
- 1909 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург
- 1919 — Рышард Качароўскі, польскі дзяржаўны дзяяч, апошні прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні
- 1921 — Анджэй Надольскі, польскі прафэсар, археоляг і гісторык
- 1925 — Юры Семяняка, народны артыст Беларусі, кампазытар
- 1930 — Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік і паэт
- 1939 — Ціна Тэрнэр, амэрыканская і швайцарская сьпявачка
- 1982 — Карл Генры, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1504 — Ізабэла I, каралева Кастыліі ды Ляона з дынастыі Трастамара
- 1797 — Іван Шувалаў, расейскі дзяржаўны дзяяч, генэрал-ад'ютант, фаварыт Лісаветы Пятроўны, заснавальнік Маскоўскага ўнівэрсытэту і Акадэміі мастацтваў
- 1816 — Дзьмітры Дохтураў, расейскі военачальнік, генэрал арміі
- 1851 — Нікаля Жан дэ Д’ё Сульт, галоўны маршал Францыі, герцаг Далмацкі, удзельнік рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн
- 1855 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня
- 1864 — Тэадор Нарбут, беларускі гісторык
- 1866 — Жан Жак Вільмар, люксэмбурскі палітычны, прэм’ер-міністар Люксэмбургу
- 1896 — Канстантын Ельскі, заоляг і падарожнік
- 1896 — Бэнджамін Гулд, амэрыканскі астраном
- 1902 — Антанас Баранаўскас, польскі і летувіскі паэт, рымакаталіцкі біскуп
- 1926:
- Джон Браўнінг, амэрыканскі вынаходнік, канструктар агнявой зброі
- Элішка Краснагорская, чэская пісьменьніца, перакладчыца, паэтка, драматург ды лібрэтыстка
- 1937:
- Сыльвэстар Жукоўскі, расейскі і летувіскі вайсковец
- Аляксандар Ульянаў (дыплямат)
- 1939 — Мамэрт Станкевіч, афіцэр расейскай і польскай ваеннай марынаркі
- 1952 — Свэн Гэдын, швэдзкі географ, тапограф, падарожнік-дасьледнік
- 1954 — Ёнас Жамайтыс, летувіскі генэрал, начальнік антысавецкага руху супраціву пасьля Другой сусьветнай вайны, в. а. прэзыдэнта Летувы з 1949 да 1954 г.
- 1981 — Макс Эйвэ, нідэрляндзкі шахматыст, пяты чэмпіён сьвету па шахматах, прэзыдэнт ФІДЭ
- 1985 — Сяргей Герасімаў, савецкі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст, драматург, пэдагог
- 1999 — Вольга Шутава, беларуская сьпявачка
- 2006 — Філіп Нуарэ, францускі актор
- 2007 — Ізяслаў (Бруцкі), мітрапаліт і першагерарх БАПЦ
- 2012 — Джозэф Мары, амэрыканскі урач-трансплантоляг, які першым перасадзіў нырку чалавеку, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне (1990)
- 2017 — Алесь Каско, беларускі паэт
- 2018 — Бэрнарда Бэрталюччы, італянскі кінарэжысэр, драматург і паэт
- 2022 — Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, Міністар замежных справаў