Рышард Качароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рышард Качароўскі
Рышард Качароўскі
Рышард Качароўскі
Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні
19 ліпеня 1989 — 22 сьнежня 1990
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лістапада 1919
Беласток
Памёр: 10 красавіка 2010
Смаленск, Расея
Партыя: незалежны палітык
Сужэнец: Karolina Kaczorowska[d]

Ры́шард Качаро́ўскі (па-польску: Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні (19891990).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напярэдадні Другой Сусьветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.

Пасьля 17 верасьня 1939 году перайшоў у падпольле, дзе арганізаваў Шарыя шэрагі (па-польску: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКВД, атрымаў сьмяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛагу.

Са зьняволеньня выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталінам пра ўтварэньне польскай арміі генэрала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касына.[1]

Пасьля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955-1988 гадох кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных справаў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнаньні, а 19 ліпеня 1989 году заняў пасаду прэзыдэнта Польскай Рэспублікі ў выгнаньні. 22 сьнежня 1990 году, пасьля першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сымбалі прэзыдэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзыдэнту Леху Валэнсу.

У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I клясы (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Сьв. Міхала і Сьв. Юрыя.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рышард Качароўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў