Сыльвэстар Жукоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жукоўскі.
Сыльвэстар Жукоўскі
Сильвестр Константинович Жуковский
31 сьнежня 186026 лістапада 1937
Генэрал Сыльвэстар Жукоўскі ў летувіскай форме
Месца нараджэньня фальварак Давайнішкі
Месца сьмерці Коўна
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Летува
Гады службы Расея (1881—1917)
Летува (1918—1928)
Званьне генэрал
Камандаваў Вярхоўны галоўнакамандуючы Летувіскай арміі
Бітвы/войны
Узнагароды
Ордэн сьвятога Ўладзімера 3-й ступені Ордэн сьвятога Ўладзімера 2-й ступені
Георг. зброя
Ордэн сьвятой Ганны 2-й ступені Ордэн сьвятой Ганны 3-й ступені Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені
Ордэн сьвятога Станіслава 2-й ступені Ордэн сьвятога Станіслава 3-й ступені
Кавалер ордэна вялікага князя Гедыміна Чэхаславацкі вайсковы крыж (1918)
Крыж Пагоні I ступені Крыж Пагоні II ступені
Вялікі крыж ордэна Крыжа Віціса Афіцэр ордэна Крыжа Віціса
Мэдаль дабраахвотнікаў-стваральнікаў Войска летувіскага

Сыльвэ́стар Канстанці́навіч Жуко́ўскі (па-расейску: Сильвестр Константинович Жуковский, па-летувіску: Silvestras Žukauskas; 31 сьнежня 1860, фальварак Давайнішкі каля Пакрою — 26 лістапада 1937, Коўна) — расейскі і летувіскі генэрал. Стваральнік незалежнага летувіскага войска.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучаньне ў вайсковай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскую пяхотную юнкерскую вучэльню, пасьля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэньні, камандаваў ротам, батальёнам.

У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і навярнуўся ў лютаранства.

Браў удзел у Расейска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Тыраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.

У Першую сусьветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж року атрымаў званьне генэрал-маёра.

18 траўня 1917 атрымаў у падначаленьне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.

Вайна за незалежнасьць Летувы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року Жукоўскі заняўся стварэньнем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 траўня 1919 быў старшынём Генэральнага штабу[2], адначасна з 7 траўня быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Летувіскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна плянаваў Куркляйска-Панявескую апэрацыю, у часе якой былі вызваленыя Вількамір і Панявеж.

26 траўня — 6 чэрвеня 1919 летувіскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызваленыя Біржы, Радзівілішкі і Ўцяна.

Сыльвэстар Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 року і падчас вайны з Польшчай. 29 траўня 1921 падаў у адстаўку.

5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым летувіскай арміі, пасьля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.

Памёр у 1937 і пахаваны на лютаранскіх могілках Коўны.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Knygos "Generolas Silvestras Žukauskas" pristatymas (лет.). Krašto apsaugos ministerija. Праверана 24 траўня 2008 г.
  2. ^ Lietuvos Respublikos Krašto Apsaugos Ministerija Праверана 23 траўня 2008 г.
  3. ^ Ērichs Ēriks Priedītis. Latvijas Valsts apbalvojumi un Lāčplēši. — Riga: Junda, 1996. — ISBN 9984-01-020-1

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jonas Aničas. Generolas Silvestras Žukauskas (1861—1937). — Vilnius: Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, 2006. — 293 с. — ISBN 9986-738-76-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыльвэстар Жукоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў