Антанас Баранаўскас
Выгляд
| Антанас Баранаўскас | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 студзеня 1835[1]
|
| Памёр | 26 лістапада 1902[1] (67 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | матэматык, мовазнавец, паэт, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
| Мова | летувіская мова[2] |
Антанас Барана́ўскас, Анто́ні Барано́ўскі (па-летувіску: Antanas Baranauskas; па-польску: Antoni Baranowski, нар. 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902) — польскі і летувіскі паэт, рымакаталіцкі біскуп.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Варніскай каталіцкай сэмінарыі[3]. Зьяўляецца першым летувіскім дыялектолягам і стваральнікам тэрмінаў летувіскай граматыкі. Найбольш вядомы твор — паэма «Анікшчайскі бор» (Anykščių šilelis, 1860) — лічыцца клясыкай летувіскай літаратуры. Гэта паэма перакладалася на шмат моваў. Яна была напісана на матыў «Пана Тадэвуша». Другі паэтычны тэкст Баранаўскаса «Падарожжа ў Санкт-Пецярбург» таксама быў, відавочна адказам Міцкевічу, а менавіта на ягонае «Адступленьне»[4].
Пісаў таксама па-польску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Antanas Baranauskas // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ «Kauno kunigų seminarija - katalikybės ir lietuvybės židinys» (лет.). Xxiamzius.lt (10 сьнежня 2004).
- ↑ Венцлава Т. Вяртаньне да родгана краю // Фрагмэнты. — № 10.
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |