Мамэрт Станкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Мамэрт Станкевіч

Мамэрт Станкевіч (па-польску: Mamert Stankiewicz; 22 студзеня 1889, Мітава — 26 лістапада 1939) — афіцэр расейскай і польскай ваеннай марынаркі.

Скончыў Морскі Корпус Кадэтаў ў Санкт-Пецярбургу і служыў ў расейскай марынарцы. Удзельнічаў ў Першай сусьветнай вайне. Сядзеў ў вязьніцы Чэка. З 1921 году ў Польшчы, дзе яму было прысвоена званьне камандара-падпаручніка. Выкладаў ў школах у Тчэве і Торуні. З пачатку 1930-тых гадаў быў капітанам трансатлянтычных караблёў: Пуласкі, Палёнія і Пілсудзкі.

Загінуў на караблі Пілсудзкі, які затануў каля ангельскіх берагоў.