Перайсьці да зьместу

Канстантын Ельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Ельскі
лац. Kanstantyn Jelski
Канстантын Ельскі
Канстантын Ельскі

Герб Пелеш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лютага 1837(1837-02-17)[1] або 1 сакавіка 1837(1837-03-01)
Ляды Ігуменскага павету
Памёр 26 лістапада 1896(1896-11-26)[1] (59 гадоў) або 8 сьнежня 1896(1896-12-08) (59 гадоў)
Кракаў
Род Ельскія
Бацькі Міхал Ельскі
Клятыльда з Манюшкаў
Жонка Алена з Корсакаў
Дзеці Канстанцыя Марыя Клятыльда, Марыя, Антоні
Дзейнасьць заоляг, арнітоляг, батанік, энтамоляг, куратар, калекцыянер жывёл, настаўнік

Канстантын Раман Ельскі (17 лютага 1837, вёска Ляды Ігуменскага павету, цяпер Смалявіцкі раён Менскай вобласьці — 26 лістапада 1896 у Кракаве) — заоляг і падарожнік.

З шляхецкага роду Ельскіх гербу Пелеш, сын Міхала, удзельніка падрыхтоўкі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, і Клятыльды з Манюшкаў.

У 1853 годзе скончыў Менскую гімназію. У 1853—1856 гадох навучаўся на мэдычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту, у 1860 годзе скончыў матэматычна-прыродазнаўчыы факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Кіеўскай гімназіі і Кіеўскім ўнівэрсытэце.

Вывучаў гмыз і малюскаў. За дасьледаваньне анатоміі малюска ў 1862 годзе атрымаў навуковую ступень магістра. Адзін зь першых у Расейскай імпэрыі падтрымаў эвалюцыйную тэорыю Чарлза Дарвіна.

Браў удзел у падрыхтоўцы нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў ува Ўкраіне. Каб унікнуць арышту, эміграваў за мяжу.

Як заоляг і геоляг працаваў у Турэччыне, Нямеччыне і Францыі. У 1865 годзе выехаў у Гвіяну, а ў 1869 годзе — у Пэру. Вывучаў фаўну гэтых краінаў. Адкрыў новы від жывёлы Dinonys. 3 1878 году жыў у Кракаве.

У шлюбе з Аленай Корсак меў сына Антонія, а таксама дачок Канстанцыю Марыю Клятыльду і Марыю[2].

Па сьмерці К. Ельскага выйшла «Папулярнае прыродазнаўчае апавяданьне пра знаходжаньне ў францускай Гвіяне і часткова ў Пэру» (польск. Popularno-przyrodnicze opowiadania z pobytu w Gujanie francuskiej i po części w Peru, od 1865—1871; Кракаў, 1898).

У гонар навукоўца адзін зь відаў ляўра атрымаў назву Ocotea Jelscii. Апісаньне шматлікіх птушак і зьвяроў давалася паводле калекцыі К. Ельскага, некаторыя віды атрымалі ягонае імя[3].

  1. ^ а б Konstantin Jelski // Biographies of the Entomologists of the WorldSenckenberg German Entomological Institute.
  2. ^ Konstanty Roman Jelski h. Pielesz (пол.). Potomkowie Sejmu WielkiegoПраверана 17 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Рагойша В. Ельскі Канстанцін Міхайлавіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 350.