Анджэй Надольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анджэй Надольскі (па-польску: Andrzej Nadolski; 26 лістапада 1921, Кракаў — 24 сьнежня 1993, Лодзь) — польскі прафэсар, археоляг і гісторык, які спэцыялізаваўся на ваеннай гісторыі Польшчы. Падчас Другой сусьветнай вайны зьяўляўся чальцом Арміі Краёвай. З 1968 па 1969 год рэктар Лодзкага ўнівэрсытэту.