Густаў Клімт
Густаў Клімт | |
| Дата нараджэньня | 14 ліпеня 1862 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Вена, Аўстрыя |
| Дата сьмерці | 6 лютага 1918 (55 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | інсульт[4][5] |
| Месца пахаваньня | |
| Адукацыя | школа прыкладных мастацтваў пры аўстрыйскім музэі індустрыяльнага мастацтва у Вене |
| Месца вучобы | |
| Занятак | жывапіс |
| Навуковая сфэра | малярства і эратычнае мастацтва[7] |
| Сябра ў | Венская сэцэсія |
| Жанры | мадэрн, рэлігійнае мастацтва[d][3], гістарычны жывапіс[3], пэйзаж[3], партрэт[3], побытавы жанр[d][3] і фігурка[d][3] |
| Плынь | мадэрнізм |
| Пад уплывам | George Minne[d][8] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862 — 6 лютага 1918) — аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Прадстаўнік Венскай сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прафэсійнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Густаў Клімт нарадзіўся ў сям’і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.
Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргера (Ferdinand Laufberger).
У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.


У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр’еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 годзе стаў сябрам венскага «Дому мастакоў», але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)
У 1900 г. ягоная карціна «Філязофія» атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.

У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 году, і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 годзе ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Партрэт Соні Кніпс (1898)
- Яблыня (1912)
- Партрэт Фрэдэрыкі Марыі Бэер (1918)
- Партрэт невядомай (1894)
- Партрэт Эміліі Флёгэ (1902)
- Пацалунак (1907—1908)
- Царква ў мястэчку Унтэрах (1916)
- «Залатыя рыбкі» (1901—1902)
- Тры ўзросты жанчыны (1905)
- Партрэт Маргарэт Стронбараў-Віттгэнштайн (1905)
- Букавы гай (1902)
- Жыцьцё і Сьмерць (1908—1911)
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Копіі шасьці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Густаў Клімт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- AZH: галерэя — Густаў Клімт (укр.)
- Архіў Густава Клімта (ням.)
- Таварыства імя Густава Клімта (ням.)
- Найбуйнейшы збор твораў Густава Клімта ў палацы Бэльвэдэр (ням.) у Вене
- Жыцьцяпіс і працы (ням.)
- ↑ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Gustav Klimt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists (нід.)
- ↑ Biography
- ↑ Sterbebuch — Т. 195.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ Burt E. C. Dictionary of Erotic Artists. Painters, Sculptors, Printmakers, Graphic Designers and Illustrators (анг.) — Jefferson, London: McFarland & Company, 2010. — ISBN 978-0-7864-4874-6
- ↑ http://georgeminne.vlaamsekunstcollectie.be/en/biography