Самір Ханданавіч
| Самір Ханданавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 ліпеня 1984[1][2][3] (41 год) | |
| Рост | 193 см[4] | |
| Вага | 89 кг[4] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2004 | Дамжале | 7 (0) |
| 2003—2004 | → Загар’е[d] | 11 (0) |
| 2004—2012 | Удынэзэ | 182 (0) |
| 2005—2006 | → Трэвіза[d] | 3 (0) |
| 2006 | → Ляцыё | 1 (0) |
| 2006—2007 | → Рыміні[d] | 39 (0) |
| 2012—2023 | Інтэрнацыянале | 380 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002—2003 | Славенія (да 19)[d] | 6 (0) |
| 2004—2006 | Славенія (да 21)[d] | 7 (0) |
| 2004—2015 | Славенія | 81 (0) |
Самір Ханданавіч (па-славенску: Samir Handanovič; нар. 14 ліпеня 1984 году, Любляна, СФРЮ) — колішні славенскі футбаліст, брамнік. Доўгі час абараняў колеры італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ханданавіч зьяўляецца выхаванцам славенскага клюбу «Дамжале», але за родны клюб ён амаль не гуляў. У 2004 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ», у якасьці дублёра для Моргана Дэ Санктыса й доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Ўдынэзэ», але ўжо ня ў якасьці дублёра, а як асноўны галкіпэр. 4 ліпеня 2012 году Ханданавіч перайшоў у мілянскі «Інтэр». Сума трансфэру склала 11 мільёнаў эўра[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ханданавіч дэбютаваў у складзе зборнай Славеніі 17 лістапада 2005 году ў матчы супраць зборнай Славаччыны. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету ў ПАР.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацькі Саміра маюць басьнійскае паходжаньне[6]. Стрыечны брат Саміра, Ясьмін Ханданавіч, таксама зьяўляўся футбольным галкіпэрам, але скончыў кар’еру. Браты часьцяком удваёх выклікаліся да табару нацыянальнай зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ SAMIR HANDANOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Samir Handanović // FBref (анг.)
- ↑ Samir Handanovic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 http://www.legaseriea.it/en/players/samir-handanovic/HNVSM
- ↑ «Inter agree €11m fee for Handanovic, Udinese confirm». Goal.com.
- ↑ «1 Samir HANDANOVIC». FIFA.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль на сайце Eurosport.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams