Перайсьці да зьместу

Бітва пад Войшкамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расейскі ґенэрал-аншэф Міхаіл Крэчэтнікаў

У той час як 14 ліпеня расейская армія набліжалася да Беластоку, літоўскі атрад Міхаіла Забэлы быў разьмешчаны ў Плоцку. Час ад часу былі толькі нязначныя сутыкненьні літоўскага войска з падыходзячымі данскімі казакамі. Для атрыманьня падрабязнай інфармацыі пра ворага Забэла накіраваў у напрамку Беластоку групу вайскоўцаў на чале зь Міхалам Кіркорам. У склад атраду ўвайшлі татары Кіркора, 200 стральцоў, 200 пехацінцаў і адна гармата. Пасьля пераправы на Нараў атрад Кіркора прыбыў ў Войшкі.

Пасьля прыпынку ў Войшках Кіркор вырашыў зладзіць засаду і з гэтай мэтай паставіў пяхоту й гармату на пагорку, схаваў стральцоў ў лесе, а татараў на ўзгорку. Камандзір казакоў Папоў таксама зрабіў засаду — ён схаваў большую частку свайго войска, а сам адправіўся зь невялікім атрадам жаўнераў на ліцьвінаў. Убачыўшы слабы атрад, татарскія коні кінуліся ў напад, і пасьля кароткай барацьбы казакі былі вымушаныя адступіць, не разумеючы, што адыход імітуецца.

Татары Кіркора раптам апынуліся супраць праўзыходных сіл праціўніка, і не спрабуючы зламаць яго, тут жа кінуўся бегчы. Пасьля перамогі данскіх казакоў над татарамі яны спрабавалі разьбіць літоўскую пяхоту, але іх атака правалілася пад шквальным агнём літоўскіх карабінаў.

Хоць бітва пад Войшкамі й не атрымалася для льцьвінаў удалай, атрад Кіркора дасягнуў асноўнай мэты сваёй паездкі й атрымаў інфармацыю пра наступны рух сілаў ґенэрала Крэчэтнікава.

  • Piotr Borawski, Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej, Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1986, ISBN 83-205-3747-9, стар. 232—233