Раман Вягера
Раман Вягера | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 ліпеня 2000[1][2] (24 гады) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Койданаў | |
Нумар | 55 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2020 | Нёман Горадня | 16 (0) |
2018 | → Ліда | 11 (1) |
2020—2021 | Маларыта[d] | 0 (0) |
2020 | → Іслач | 1 (0) |
2021 | → Рух Берасьце | 0 (0) |
2021 | → Арсэнал Койданаў | 17 (0) |
2022 | Арсэнал Койданаў | 29 (1) |
2023 | Тарпэда-БелАЗ | 3 (0) |
2023—2024 | Спартак Кастрама[d] | 28 (1) |
2024— | Арсэнал Койданаў | 14 (1) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (1) |
2019—2022 | Беларусь (да 21) | 17 (1) |
2020 | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рама́н Вяге́ра (нарадзіўся 14 ліпеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 году перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы (РДВАР). У ліпені 2017 году пасьля заканчэньня навучаньня вярнуўся ў «Нёман», дзе пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[5], дзе стаў гульцом асновы. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году вярнуўся ў «Нёман»[6]. Да сэзону 2019 году рыхтаваўся поруч з першым складам гарадзенцаў, аднак пачаў сэзон у дублі. 2 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвіліназ у матчы супраць мазырскай «Славіі» (0:1). У далейшым пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасьні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў гарадзенскі клюб[7]. Неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» (пазьней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў клюб[9]. З студзеня 2021 году пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[10]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 году вярнуўся «Маларыту»[11], а неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейская каманда зьнялася з розыгрышу Найвышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсэналу» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з койданаўскім клюбам[13]. У сэзоне 2022 году рэгулярна гуляў галоўным складзе койданаўскага клюбу.
У студзені 2023 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 году кантракт з клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[15], і неўзабаве абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака»[16]. У ліпені 2024 году гулец вярнуўся ў койданаўскі «Арсэнал»[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2016 году і сакавіку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) брыў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году, а таксама ў кастрычніку 2018 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) брыў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы.
26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0). 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Roman Vegerya // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Raman Viahera // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/260.html
- ^ а б https://teams.by/raman-viahera/player-157745/
- ^ "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
- ^ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ^ Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду
- ^ Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи"
- ^ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
- ^ Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960"(недаступная спасылка)
- ^ "Рух" вернул Вегерю в "Малориту"
- ^ Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал"
- ^ Роман Вегеря вернулся в "Арсенал"
- ^ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Вегерей (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
- ^ "Торпедо-БелАЗ" объявил о расторжении контракта с Вегерей (рас.) Праверана 2023-07-12 г.
- ^ "Спартак" из Костромы пополнил еще один белорус (рас.) Праверана 2023-07-31 г.
- ^ Вегеря вернулся в "Арсенал" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты