Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя
кронпрынцэса Швэцыі, герцагіня Вэстэр’ётляндзкая
Кронпрынцэса Швэцыі Вікторыя ў 2013 годзе
 кронпрынцэса Швэцыі
1 студзеня 1980 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя
Нарадзілася 14 ліпеня 1977, Стакгольм
Нашчадкі
Дынастыя Бэрнадоты
Сужэнец Даніель Швэдзкі[d][1]
Бацька кароль Карл XVI Густаў
Маці каралева Сыльвія
Узнагароды
Order of Adolphe of Nassau Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Grand Cross of the National Order of Merit ордэн Зоркі Румыніі Order of Honour Ордэн Леапольда вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна ордэн Паўднёвага Крыжа Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum ордэн Каштоўнай кароны Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight Grand Cross of the Order of the Falcon ордэн Белай Зоркі I ступені Ордэн Крыжа зямлі Марыі ордэн Белай Зоркі кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Ордэн Трох Зорак ордэн «Стара планіна» Order of Grimaldi Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Сэрафімаў ордэн Слана ордэн Вялікага князя літоўскага Гедыміна ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн Заслуг Supreme Order of the Renaissance Order of the Republic (Tunisia)
Подпіс Выява аўтографу

Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя з дынастыі Бэрнадотаў (па-швэдзку: Victoria Ingrid Alice Désirée av huset Bernadotte; нарадзілася 14 ліпеня 1977, Стакгольм) — кронпрынцэса Швэцыі й герцагіня Вэстэр'ётлянду. Зьяўляецца дачкой караля Швэцыі Карла XVI Густава й каралевы Сыльвіі, а таксама старэйшай сястрой прынца Карла Філіпа й прынцэсы Мадлен. Пры народжаньні мела тытул прынцэсы, бо каралеўская ўлада ў Швэцыі дагэтуль пераходзіла толькі па мужчынскай лініі. Аднак пасьля зьменаў, унесеных Рыксдагам (парлямэнтам) у асноўны закон краіны 1 студзеня 1980 году, якія прадугледжваюць, што спадчыннасьць стальцу пераходзіць да старэйшага дзіця незалежна ад полу, яна стала кронпрынцэсай.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 чэрвеня 2010 году Вікторыя выйшла замуж за свайго былога фітнэс-трэнэра Даніэля Вэстлінга, які паходзіць са звычайнай швэдзкай сям’і. З гэтага часу ён мае тытул Даніель, прынц швэдзкі й герцаг Вэстэр’ётлянду. 23 лютага 2012 а 04:26 па швэдзкім часе кронпрынцэса нарадзіла ад яго дачку[4]. Нованароджаную прынцэсу назвалі Эстэль Сыльвія Эва Мары, яна мае тытул герцагіні Эстэр’ётляндзкай і зьяўляецца другой у парадку швэдзкай спадчыннасьці стальцу адразу пасьля сваёй маці. 2 сакавіка 2016 году ў кронпрынцэсы Вікторыі й прынца Даніеля нарадзіўся сын[5] Оскар Карл Улёф, які мае тытул герцага Сконэ і зьяўляецца трэцім у парадку швэдзкай спадчыннасьці стальцу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Lundy D. R. Victoria Ingrid Alice Désirée Bernadotte, Crown Princess of Sweden // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б Lewis R. Victoria Swedish princess // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Victoria // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ [1] Зьвесткі з афіцыйнага сайту Швэдзкага Каралеўскага дому
  5. ^ Зьвесткі з Радыё Швэцыі (швэд.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў