Уладзімер Ігнацік
| Уладзімер Ігнацік | |
| | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Пражывае ў | Браціслава[1], Славаччына |
| Нарадзіўся |
14 ліпеня 1990 (35 гадоў) Менск |
| Рост | 183 см |
| Вага | 82 кг |
| Пачатак кар’еры | 2007 |
| Працоўная рука | правая |
| Прызавыя грошы | $356 286 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 13—14 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | №137 (4 лютага 2013) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | Q1 (2012, 2013) |
| Францыя | Q2 (2008, 2014) |
| Ўімбэлдан | Q2 (2011, 2014) |
| ЗША | Q2 (2010, 2015, 2017) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 3—1 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | №117 (19 лістапада 2012) |
| Уладзімер Ігнацік у Вікісховішчы | |
Уладзі́мер Ігна́цік (нарадзіўся 14 ліпеня 1990 году, Менск) — беларускі тэнісіст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2007 року Ўладзімер Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай плянэты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў срэбным прызэрам Ўімбэлданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазыцыі ў рэйтынгу АТП, у 2008 стаў 431-м.
У 2008 року Ўладзімер Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швайцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзьве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У траўні 2009 року ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.
У чэрвені 2009 Уладзімер Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс(en) у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сэрбіі, пасьля перамогшы ў польскім, турэцкім і гішпанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах(en). У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрзі і Ёкагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіё. Год скончыў на 192-й пазыцыі.
У 2010 року Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Belarusian No. 1 Uladzimir Ignatik is the new member of LOVE 4 TENNIS Academy (анг.). Love for tennis Bratislava (30 жніўня 2014). Праверана 8 верасьня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Уладзімер Ігнацік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Уладзімер Ігнацік (анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў
- Уладзімер Ігнацік (анг.) на бачыне Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі
- Уладзімер Ігнацік (анг.) на бачыне Кубка Дэвіса