13 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
13 лістапа́да — 318-ы дзень году (317-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 49 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
- 1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
- 1862 — Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
- 1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры падняўся на 2 мэтры над зямлёю
- 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
- 1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
- 1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
- 1918:
- выйшаў дэкрэт ВЦВК пра скасаваньне Берасьцейскай мірнай дамовы
- імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
- 1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
- 1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
- 1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1663 — Арні Магнусан, ісьляндзкі навуковец
- 1711 — Станіслаў Растоўскі, езуіцкі гісторык
- 1736 — Юзэф Мікалай Радзівіл, князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, менскі ваявода (1773 — 1784), апошні троцкі ваявода (1788 — 1795)
- 1806 — Эмілія Плятэр, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца паўстаньня 1831 году
- 1821 — Міхаіл Петрашэўскі, расейскі рэвалюцыянэр
- 1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны
- 1850 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік
- 1858 — Эдмон Аман-Жан, францускі мастак
- 1876 — Яўген Вішнеўскі, расейскі вайсковец, удзельнік Белага руху
- 1877 — Мікалай Нікольскі, беларускі гісторык
- 1887 — Вільгэльм Кубэ, нямецкі палітычны дзяяч, генэральны камісар Генэральнае акругі «Беларусь» Райхскамісарыяту «Остлянд» (1941—1943)
- 1891 — Іван Саланевіч, расейскі тэарэтык манархізму
- 1899 — Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык
- 1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру
- 1923 — Надзея Кавалірава, чэская парамэдык, абаронца правоў чалавека
- 1930 — Валянціна Крыкава, беларуская артыстка балету і пэдагог
- 1933 — Оярс Вацыеціс, латыскі паэт, Народны паэт Латвіі
- 1941 — Ігар Малевіч, беларускі фізык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)
- 1943 — Мустафа Джамілеў, дзяяч крымскататарскага нацыянальнага руху
- 1946 — Станіслаў Бараньчак, польскі паэт, літаратураны крытык, перакладчык
- 1954 — Барыс Тасман, беларускі журналіст
- 1955 — Ўупі Голдбэрг, амэрыканская акторка тэатру і кіно, прадусар, сцэнарыст, тэлевядоўца
- 1961 — Томаш Пасадзкі, польскі юрыст, прэзыдэнт Гданьска (1994—1998)
- 1962 — Уладзімер Астапенка, беларускі палітык і дыплямат
- 1967 — Хункарпаша Ісрапілаў, чачэнскі вайсковы дзяяч
- 1969 — Джэрард Батлер, шатляндскі актор і кінапрадусар
- 1974 — Валеры Стрыпейкіс, беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, Чэмпіён Беларусі (2000)
- 1984 — Люкас Барыяс, парагвайскі футбаліст
- 1984 — Джэйсан Гарысан, канадзкі хакеіст
- 1984 — Зафіра, вугорская порнаакторка
- 1985 — Крыстыян Альварэс, аргентынскі футбаліст
- 1989 — Максім Скавыш, беларускі футбаліст, Футбаліст году Беларусі (2020)
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1359 — Іван II, вялікі князь маскоўскі
- 1625 — Салямон Рысінскі, паэт-лацініст
- 1819 — Аляксандар Тармасаў, расейскі граф, генэрал ад кавалерыі
- 1852 — Іван Грыгаровіч, беларускі археограф і гісторык
- 1862 — Людвіг Улянд, нямецкі паэт
- 1896 — Антон Валынчык, беларускі харавы дырыгент, кампазытар і пэдагог
- 1909 — Энэас Макай, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў (1888—1891)
- 1933 — Антон Ясінскі, беларускі гісторык
- 1942 — Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык і літаратурны крытык
- 1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі паэт і выдавец
- 1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменьнік
- 1992 — Якаў Парэцкі, беларускі літаратуразнавец, перакладнік і мовазнавец
- 2005 — Цімур Качарава, музыка, студэнт-антыфашыст
- 2007 — Цімох Вострыкаў, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень беларускай школы
- Міжнародны дзень сьляпых
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў