Томаш Пасадзкі
| Томаш Пасадзкі | |
| польск. Tomasz Posadzki | |
Томаш Пасадзкі (2015) | |
| | |
|---|---|
| 1994 — 1998 | |
| Папярэднік | Францішак Ямраж |
| Наступнік | Павал Адамовіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 13 лістапада 1961 (64 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Томаш Пасадзкі (нар. 13 лістапада 1961, Гданьск) — польскі юрыст, адвакат, палітык і дзяяч мясцовага кіраўніцтва, прэзыдэнт Гданьска (1994—1998).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў IX агульнаадукацыйны ліцэй у Гданьску[1]. У 1986 скончыў факультэт права і адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту[2]. У пачатку 1980-х прымаў удзел у стварэньні Незалежнага зьвязу студэнтаў.
Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту атрымаў кваліфікацыю адваката, кіраваў уласнай адвакацкай кансультацыяй у Гданьску[3]. У 1994—2002 гадох займаў пасаду гарадзкога дарадцы Гданьска, ад 1994 да 1998 быў прэзыдэнтам Гданьска. Быў сябрам Зьвязу польскіх гарадоў. У пэрыяд 2000—2006 працаваў на польскім тэлебачаньні, быў віцэпрэзыдэнтам яе рады, пасьля дырэктарам па арганізацыйных пытаньнях[4].
На пачатку 1990-х удзельнічаў у дзейнасьці Дэмакратычнай уніі і Зьвязу свабоды. У 2005 уступіў у Дэмакратычную партыю. У 1991 і 1993 высоўваўся кандыдатам у Сэйм ад Дэмакратычнай уніі, у 2007 годзе балятаваўся у Сэнат ад Дэмакратычнага левага альянсу. У 2012 стаў ганаровым консулам Эстоніі ў Гданьску.
У 2010 ўзнагароджаны Ордэнам Крыжа зямлі Марыі IV ступені[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Posadzki Tomasz gedanopedia.pl Праверана 25 студзеня 2023 г.
- ↑ Absolwenci Uniwersytetu Gdańskiego. univ.gda.pl Праверана 15 сьнежня 2014 г.
- ↑ Wykaz adwokatów wykonujących zawód na stronie ORA w Gdańsku Архіўная копія ад 24 чэрвеня 2016 г.
- ↑ Robert Walenciak, Joanna Tańska, Tomasz Sygut (2 лістапада 2003) : Faworyci, outsiderzy, kondotierzy tygodnikprzeglad.pl
- ↑ Eesti Vabariigi teenetemärgid (эст.) president.ee Архіўная копія