Джэрард Батлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэрард Батлер
Дата нараджэньня 13 лістапада 1969(1969-11-13)[1][2] (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінапрадусар, кінаактор, адвакат, тэатральны актор, тэлеактор
IMDb ID nm0124930
Сайт gerardbutler.net

Джэ́рард Ба́тлер (па-ангельску: Gerard Butler; нарадзіўся 13 лістапада 1969 году) — шатляндскі актор і кінапрадусар. Пасьля вывучэньня права Батлер зьвярнуўся да акторскага майстэрства ў сярэдзіне 1990-х гадоў зь невялікімі ролямі ў такіх фільмах, як то «Місіс Браўн» (1997), фільм бандыяны «Заўтра не памрэ ніколі» (1997) і «Мумія: Прынц Эгіпту» (1998). У 2000 годзе ён зьняўся ў ролі графа Дракулы ў гатычным фільме жахаў «Дракула 2000» з Крыстафэрам Пламэрам і Джоні Лі Мілерам.

Пасьля Батлер выканаў ролю гуна Атылу ў міні-сэрыяле «Атыла» (2001), а затым зьняўся ў фільмах «Улада агню» (2002) разам з Крыстыянам Бэйлам і «Лара Крофт: Раскрадальніца магільняў — Калыска жыцьця» (2003) разам з Анджэлінай Джалі, перш чым зьявіцца ў экранізацыі навукова-фантастычнай прыгодніцкай кінастужкі Майкла Крайтана «Ў пастцы часу» (2003). Надалей, актор атрымаў ролю Эрыка ў экранізацыі м’юзыкла «Прывід опэры» (2004) Джоэла Шумакера. Гэтая роля прынесла яму намінацыю на прэмію Спадарожнік за найлепшую мужчынскую ролю.

Батлер атрымаў сусьветнае прызнаньне за ролю караля Леаніда ў фантастычным ваенным фільме Зака Снайдэра «300 спартанцаў». Гэтая роля прынесла яму намінацыю на прэмію Эмпайр за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію Сатурн за найлепшую мужчынскую ролю і перамогу прэміі MTV Movie за найлепшую бойку. Актор агучыў ролю ў камэрцыйна пасьпяховай франшызе «Як абрахманіць цмока» (2010—2019). У 2016 годзе актор выканаў ролю ў фантастычным фільме «Богі Эгіпту», за якую атрымаў намінацыю на антыпрэмію Залатая маліна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Casey N. S. Gerard Butler // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Gerard Butler // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]