Антон Ясінскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ясінскі.
Анто́н Мікі́тавіч Ясі́нскі (4 кастрычніка 1864, сяло Мяжэрычы, Канеўскі павет Кіеўскай губэрні — 13 лістапада 1933) — беларускі гісторык. Акадэмік АН Беларусі (1928).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1888 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Працаваў прафэсарам Юр’еўскага унівэрсытэту, дырэктарам пэдагагічнага інстытуту імя П. Г. Лапуціна ў Маскве, прафэсарам Маскоўскага ўнівэрсытэту, Маскоўскага археалягічнага інстытуту. У 1922—1928 прафэсар БДУ, потым працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Навуковыя працы прысьвечаныя сярэднявечнай гісторыі Чэхіі, гісторыі буйнога землеўладаньня Беларусі. Дасьледаваў менскія старажытнасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Никитович Ясинский ЦНБ НАН Беларуси