Эдмон Аман-Жан
Эдмон Аман Жан | |
![]() Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэньні: | Эдмон Франсуа Аман-Жан |
---|---|
Нарадзіўся: |
13 лістапада 1858 Шэўры-Касіньі |
Памёр: |
25 студзеня 1936 Парыж |
Плынь: | сымбалізм |
Узнагароды: | |
Эдмон Франсуа Аман-Жан (па-француску: Edmond Aman-Jean; 13 лістапада 1858 — 25 студзеня 1936) — францускі мастак эпохі «Fin de siècle».
Жыцьцё і творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аман-Жан быў адным найвыбітнейшых францускіх сымбалістаў. У 1880 годзе ён паступае на вучобу ў парыскую Школу вытанчаных мастацтваў, у клясу Лемана, дзе знаёміцца і завязвае сяброўскія адносіны з Сёра. Пазьней працуе над вялікім насьценным палатном «Сьвяшчэнны гай». У 1885 годзе мастак зьдзяйсьняе падарожжа ў Рым.
Аман-Жан спачатку стварае свае палотны на гістарычную і алегарычных тэматыку (напрыклад, «Жанна д’Арк»). Пасьля быў вядомы галоўным чынам сваімі дэкаратыўнымі, поўнымі фантазіі, карцінамі («Вэнэцыя»). Знакамітыя таксама яго жаночыя партрэты, якія адрозьніваюцца сэнтымэнтальнай вытанчанасьцю рысаў.
Мастак быў сябрам такіх вядомым францускіх сымбалістаў, як Малармэ і Пэлядан. Браў удзел у салёнах Ружа + Крыж, быў аўтарам плякату да Салёну 1893 году. У 1925 годзе засноўвае, сумесна з Радэнам, Салён Т’юільры.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эдмон Аман-Жан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |