Перайсьці да зьместу

Люкас Барыяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люкас Барыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лістапада 1984(1984-11-13)[1][2][3] (41 год)
Рост 189 см
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 Архэнтынас Хуніёрс 15 (5)
2003—2004 Тыгрэ[d] 16 (0)
2005 Дэпортэс Тэмука[d] 28 (12)
2005—2006 Тыра Фэдэраль[d] 12 (1)
2006—2007 Кабрэлёа[d] 39 (26)
2007 Атляс Гвадаляхара 14 (1)
2008—2009 Колё-Колё 53 (49)
2009—2012 Барусія Дортмунд 82 (39)
2012—2013 Гуанчжоў[d] 17 (5)
2013—2015 Спартак Масква 16 (2)
2014—2015 Манпэлье 33 (11)
2015—2017 Палмэйрас 22 (6)
2017 Грэмію 17 (4)
2018 Архэнтынас Хуніёрс 12 (4)
2018 Колё-Колё 18 (4)
2019 Уракан 23 (4)
2020—2021 Хімнасія і Эсгрыма[d] 16 (3)
2021 Дэфэнса і Хустысія 12 (2)
2022 Патраната[d] 14 (3)
2023 Спартыва Трынідэнсэ[d] 19 (4)
2023—2024 Спартыва Люкеньнё[d] 30 (4)
Зборныя
2010—2017 Парагвай 36 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2016.

Лю́кас Ба́рыяс (па-гішпанску: Lucas Barrios; нар. 13 лістапада 1984 году, Сан-Фэрнанда, Аргентына) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Парагваю.

Барыяс прыйшоў да славы, як пэрспэктыўны гулец клюбу «Кабрэлёа», дзе ён шмат забіваў. Да пераходу ў гэты клюб Люкас правёў большую частку сваёй прафэсійнай кар’еры ў другім дывізіёне чэмпіянату Аргентыны.

У пачатку 2008 году клюб «Колё-Колё» арандаваў Барыяса на шэсьц месяцаў з мэтай умацаваньня складу для ўдзелу ў Кубку Лібэртадорэс ў 2008 годзе. У наступным чылійскі клюб выкупіў кантракт нападніка. У 2008 годзе ў 44 матчах за «Колё-Колё» парагвайскі футбаліст забіў 38 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам як чылійскай Кляўсуры, гэтак і Апэртуры. Люкас амаль падпісаў чатырохгадовы кантракту з францускім клюбам «Нансі» напачатку 2009 году, аднак прэзыдэнт «Колё-Колё» 12 студзеня адхіліў прапанову французаў, заявіўшы пры гэтым, што клюб будзе разглядаць далейшыя прапановы.

У ліпені 2009 году Барыяс перайшоў у дортмундзкую «Барусію». Сума трансфэру склала 3,5 млн эўра[4]. У сваім першым сэзоне ён стаў найлепшым бамбардзірам каманды, забіўшы 23 мячы ва ўсіх турнірах. У наступным сэзоне вызначыўся 21 раз ва ўсіх афіцыйных турнірах, у якіх прымаў удзел нямецкі клюб. 2 траўня 2012 году гулец перайшоў у склад кітайскага клюбу «Гуанчжоў Эвэргранд». Улетку 2013 году ён ужо быў гульцом расейскага «Спартака», а праз сэзон знаходзіўся ў арэндзе ў францускім «Манпэлье».

18 ліпеня 2015 году стала вядома, што гулец працягне кар’еру ў Бразыліі, падпісаўшы кантракт з клюбам «Палмэйрас».

«Колё-Колё»:

«Барусія»:

«Гуанчжоў Эвэргранд»:

«Палмэйрас»:

«Грэмію»:

Парагвай:

  1. Lucas Barrios // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. LUCAS RAMON BARRIOS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Lucas Barrios // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Dortmund agrees transfer of striker Lucas Barrios. USA Today

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]