Ігар Малевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігар Малевіч
Нарадзіўся 13 лістапада 1941 (79 гадоў)
Менск, генэральная акруга Беларусь, дзяржаўны камісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1970—1996)
Альма-матэр Менскі радыётэхнічны інстытут (1966)
Вядомы як распрацоўнік лазэрнай статыстычнай хранаскапіі
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Беларусі (1982)

І́гар Алякса́ндравіч Мале́віч (1941, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), доктар фізыка-матэматычных навук (1984), прафэсар (1987). Распрацаваў лазэрную статыстычную хранаскапію[1], лазэрныя месцавызначальнікі для вывучэньня паверхні Месяца і лідарныя сыстэмы касьмічнага, наземнага і падводнага разьмяшчэньня[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1966 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут. З 1970 году выкладаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Стварыў навуковыя працы ў галіне статыстычнай оптыкі і радыёфізыкі, квантавай электронікі і лазэрнай тэхнікі. У 1981 годзе выдаў манаграфію «Мэтады і электронныя сыстэмы аналізу аптычных працэсаў». У 1982 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 1984 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара фізыка-матэматычных навук. У 1986 годзе выдаў манаграфію «Шматфункцыянальныя лідарныя сыстэмы» сумесна з У.І. Івановым і А.П. Чайкоўскім. У 1987 годзе атрымаў навуковае званьне прафэсара. У 1994 годзе выпусьціў манаграфію «Сынтэз узорных шматзначых мераў часу» са Зьмітром Яфрэменкам і Э.І. Табачнікам. З 1996 году перайшоў на дыпляматычную працу ў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[1]. Выдаў 2 публіцыстычныя кнігі «Увага, Кітай» і «Калі ў Эўропе яшчэ ўчора, то ў Карэі ўжо заўтра»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б П.М. Бараноўскі. Малевіч Ігар // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 10. — С. 24. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  2. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 13 лістапада 2013. — № 213 (27578). — С. 8. — ISSN 1990-763x.