Надзея Кавалірава
Надзея Кавалірава | |
Naděžda Kavalírová | |
Імя пры нараджэньні | Надзея Мораўкава |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 лістапада 1923 |
Месца нараджэньня | Опачна, Чэхаславаччына |
Дата сьмерці | 20 студзеня 2017 (93 гады) |
Месца сьмерці | Пардубіцы, Чэхія |
Месца вучобы | Карлаў унівэрсытэт |
Прафэсія |
|
Навуковая сфэра | Канфэдэрацыя палітычных вязьняў Чэскай рэспублікі[d] і камунізм у Чэхіі[d] |
Месца працы | |
Муж | Іржы Кавалір |
Узнагароды | |
Надзе́я Ка́валірава (па-чэску: Naděžda Kavalírová), у дзявоцтве Надзея Мо́раўкава (чэск. Naděžda Morávková; 13 лістапада 1923, Опачна, Чэхаславаччына — 20 студзеня 2017, Пардубіцы, Чэхія) — чэская парамэдык, абаронца правоў чалавека, палітычны вязень за камуністычным часам[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Надзея Мораўкава нарадзілася ў міжваеннай Чэхаславаччыне. Далучылася да Чэскай нацыянальна-сацыяльнай партыі. З 1945 року навучалася мэдыцынскім факультэце Карлавага ўнівэрсытэту. У 1948, пасьля прыходу да ўлады камуністаў, выключаная з унівэрсытэту як палітычна ненадзейная[1], хоць з Нацыянальна-сацыяльнай партыі выйшла раней.
У 1949 року выйшла за доктара права Іржы Каваліра, сябра КПЧ, які быў судзьдзём у Празе, а пазьней перайшоў у Міністэрства ўнутраных справаў. Працавала мэдсястрой на ўранавых шахтах, стала ўдзельніцай апазыцыйнага руху. У 1956 року па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы асуджаная да пяці гадоў пазбаўленьня волі[1]. Вызваленая ў 1959 пасьля трох гадоў зьнявольненьня. Працавала рознарабочай, памочніцай токара, дзяржслужбоўкай. У эпоху нармалізацыі цягам 18 гадоў працавала ў Міністэрстве працы і сацыяльных справаў.
Па рэвалюцыі стала намесьніцай кіраўніка Канфэдэрацыі палітычных вязьняў Чэскай рэспублікі, з 2003 і да скону была ейнай кіраўніцай. У 2007—2013 роках узначальвала Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Fraňková, Ruth (21 студзеня 2017) Head of Confederation of Political Prisoners Naděžda Kavalírová dies at 93 (анг.). Radio Praha. Праверана 13 жніўня 2019 г.
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выкладчыкі Карлавага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя ордэнам Томаша Масарыка
- Нарадзіліся ў Опачна
- Памерлі ў Пардубіцах
- Чэскія праваабаронцы
- Чэскія мэдыкі
- Чэхаславацкія дысыдэнты
- Чэхаславацкія зьняволеныя
- Чэскія антыкамуністы
- Чэхаславацкія грамадзкія дзеячы
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Сябры Чэскай нацыянальна-сацыяльнай партыі
- Ганаровыя грамадзяне Прагі