Аляксандар Хадкевіч (ваявода троцкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аляксандар Хадкевіч (памер 1626) — з 1605 году ваявода троцкі, граф (святой Рымскай імперыі) на Шклове і Мышы.

Быў старэйшым братам Яна Караля Хадкевіча. Вывучаў філасофію і права ў езуіцкай акадэміі ў Інгалштаце. У 1588 абараніў і абвесціў дысертацыю De communibus naturalium rerum principiis. У 1589 для заканчэння штудый выехаў у Італію. У 1590 вярнуўся ў ВКЛ. У 1595 быў паслом на сойм. У 1600 разам з братам Янам Каралем удзельнічаў у выправе Я. Замойскага на Валахію, у 1601 падтрымліваў збройныя дзеянні ў Інфлянтах. Удзельнічаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605. Стаў ваяводам троцкім, але меў працяглы асабісты канфлікт з малодшым братам, за падзел маёмасці і жаніцьбы, а пасля яго смерці, з Львом Сапегам за яго спадчыну.

У 1613 годзе быў абраны да Скарбовага Трыбуналу ВКЛ. У 1613 годзе быў вызначаны сенатарам рэзідэнтам. Адзіная дачка Ганна Еўфрасіння выйшла замуж за харужага Пракопа Сеняўскага.