Эйгінт
Эйгінт лац. Ejgint / Ejhint | |
Eigint | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Gento |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эйгент, Эгінт, Эйкінт, Эйгінд |
Вытворныя формы | Ягінт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйгінт» |
Эйгінт (Эйгент, Эгінт, Эйкінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эйгінт (Eigint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Гінтэр, Агінт; германскія імёны Gentile, Genter, Aginto) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3]. Такім парадкам, імя Эйгінт азначае «чароўнае лязо»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: die Rede des litauischen satrapa Eiginten (26 траўня 1390 году)[5]; Eykint (Хроніка Віганда)[6]; Еикинътовичю Кгирикоду чоловека (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[7]; Ганусу Екгинътовичу… шесть чоловека (1440—1492 гады)[8]; Еикгинт Петрашевич[9], Бортъко Еикгинътовичъ[10] (1528 год); Мацко Еикгинтович (1537 год)[11]; Милко Еикгинтовичъ… Еисбут Еикгинтович (XVI ст.)[12]; Юръи Ейкгинттовичъ (1567 год)[13]; boiarom Eigientowyczom (1570 год)[14]; земяне господарьские повету ковенского… панъ Юрыи Волоткевич Еикгинтовича (29 траўня 1592 году)[15]; na miejscu Wojciecha Eykinta (1667 год)[16]; Piotr Eygintowicz (1690 год)[17].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эйгінт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1360 годзе[18]
- Ганус Эгінтавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Эйгінт Пятрашавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бортка Эйгінтавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Эйгінтовічы (Ejgintowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Эйгінд (Ejgind)[20].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 48.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Lietuvos valstybės susikūrimas Europiniame kontekste. — Versus Aureus, 2008. P. 194.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 667—671, 679.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 428.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 160.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 7.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 618.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 179.
- ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 122.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 640.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 121.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 206—207.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 265.
- ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 144.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)