Цырко́н (па-лацінску: Zirconium), Zr — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 40. Бліскучы мэтал, падобны на сталь. Асноўныя вытворцы — Аўстралія, Паўночна-афрыканская рэспубліка, Кітай ды Інданэзія, у меншай ступені — Мазамбік, Індыя, Шры Ланка[8]. Утрыманьне ў Зямной кары складае 1,3·10-4 паводле масы. Штогадовая вытворчасьць складае каля 7000 тон. Цыркон даступны з камэрцыйных крыніц, таму выдзяленьне ў лябараторыі звычайна не патрабуецца[10]. Упершыню выяўлены нямецкім хімікам Марцінам Кляпротам у 1789 годзе, Ёнс Якаб Бэрцэліюс выдзяліў чысты цыркон у 1824 годзе. Назва цыркон паходзіць ад пэрс. zargun, што абазначае залацісты[4] ці колеру золата[10]. Сечыва захопу цеплавых нэўтронаў складае 0,184 барн. На паветры ўстойлівы да карозіі з-за аксіднай стужкі на паверхні. Гарыць у паветры, калі падпальваецца.
Прымяняецца для легіраваньня сталі; пры вырабе рэактыўных рухавікоў, хірургічнага рыштунку.
↑Paradis P.-F., Won-Kyu RhimThermophysical properties of zirconium at high temperature // Journal of Materials Research. — 1999. — Vol.14. — P.3713 - 3719. — DOI:10.1557/JMR.1999.0501