Сымонэ Падаін
| Сымонэ Падаін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 сакавіка 1984[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 179 см[3] | |
| Вага | 73 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2007 | Вічэнца | 126 (6) |
| 2007—2012 | Аталянта | 156 (10) |
| 2012—2016 | Ювэнтус | 84 (3) |
| 2016—2019 | Кальяры | 98 (2) |
| 2019—2020 | Асколі[d] | 32 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002—2003 | Італія (да 19)[d] | 9 (0) |
| 2003—2004 | Італія (да 20)[d] | 6 (1) |
| 2006—2007 | Італія (да 21)[d] | 7 (1) |
Сымо́нэ Падаі́н (па-італьянску: Simone Padoin; нар. 18 сакавіка 1984 году, Джэмона-дэль-Фрыюлі, Італія) — былы італьянскі футбольны нападнік. Мог згуляць таксама на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сымонэ зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Аталянты». У 2003 годзе «Вічэнца» набыла ў «Аталянты» палову правоў на футбаліста. Па заканчэньні сэзону «Вічэнца» выкупіла астатнія 50% правоў на паўабаронцу.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Падаін зноўку трапіў у «Аталянту», клюб з Бэргама вярнуў Сымонэ ў свае шэрагі, цалкам выкупіўшы правы на яго ў «Вічэнцы».
Па завяршэньні сэзону 2009—2010 гадоў «Ювэнтус» прыняў Падаіна ў летнае перадсэзоннае турнэ па ЗША, аднак, згуляўшы за «б’янканэры» некалькі матчаў у Амэрыцы, ён зноўку вярнуўся ў «Аталянту»[4].
31 студзеня 2012 году Падаін усё ж такі перайшоў у склад «Ювэнтусу» на сталай аснове, падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Simone Padoin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Simone Padoin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 https://www.cagliaricalcio.com/team/prima-squadra/108/simone-padoin
- ↑ Juventus land in New York. Juventus.com
- ↑ Simone Padoin è bianconero. Juventus.com