Штэфан Ліхтштайнэр
Штэфан Ліхтштайнэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 студзеня 1984 (35 гадоў) Адлігеншвіль, Швайцарыя | |
Рост | 183 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Лёндан | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2008 2008—2011 2011—2018 2018— |
Грасгопэр Ліль Ляцыё Ювэнтус Арсэнал Лёндан |
79 (4) 89 (5) 100 (3) 201 (12) 1 (0) |
Зборныя | ||
2006— | Швайцарыя | 103 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Штэфан Ліхтштайнэр (па-нямецку: Stephan Lichtsteiner; нарадзіўся 16 студзеня 1984 году, Адлігеншвіль, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Арсэнал Лёндан» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У юнацтве выступаў за цюрыскі клюб «Грасгопэр», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў сэзоне 2002—2003 гадоў. Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у табар францускага клюбу «Ліль», стаўшы адным зь пяці швайцарскіх футбалістаў, які перайшлі ў клюбы Лігі 1 цягам лета лета 2005 году. Ён стаў сталым гульцом асноўнага складу клюбу ў сваім першым сэзоне і дапамог «Лілю» заняць выніковае трэцяе месца, каб забясьпечыць клюбу месца ў Лігу чэмпіёнаў на наступны год.
Пасьля добрых выступаў за нацыянальную каманду на Эўра-2008, некалькі клюбаў, як то «Пары Сэн-Жэрмэн» і «Эвэртан», выказалі зацікаўленасьць у падпісаньні гульца[2]. Аднак Штэфан адхіліў прапанову ПСЖ і, у ліпені, падпісаў кантракт зь італьянскім «Ляцыё» на чатыры гады. Паводле некаторых зьвестак сума трансфэру магла быць у раёне 1,5 млн эўра[3].
27 чэрвеня 2011 году «Ювэнтус» пацьвердзіў пераход Ліхтштайнэра за 10 млн эўра[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Штэфан вызываўся ў нацыянальную зборную Швайцарыі яшчэ ў 2005 годзе, аднак на пляцоўку не выходзіў. 11 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі, якая скончылася паразай зь лікам 2:1.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Грасгопэр»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2003
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2009
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (4): 2012, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі (2): 2012, 2013
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://img.fifa.com/image/upload/hzfqyndmnqazczvc5xdb.pdf
- ^ Lichtsteiner vers la Lazio. L'Équipe.
- ^ Calciomercato Lazio: preso Lichtsteiner. piazzadellalibertà.it
- ^ Lichtsteiner non-ha dubbi "La Juve è sempre la Juve". La Gazzetta dello Sport.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Штэфан Ліхтштайнэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Ювэнтус»
- Профіль на ESPN
- Статыстыка на National Football Teams
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
1 Чэх · 2 Бэльерын · 4 Эльнэні · 5 Папастатопуляс · 6 Касэльні · 7 Мхітаран · 8 Рэмсі · 9 Ляказэт · 10 Эзіль · 11 Тарэйра · 12 Ліхтштайнэр · 14 Абамэянг · 15 Мэйтлэнд-Найлз · 16 Голдынг · 17 Івобі · 18 Манрэаль · 19 Лена · 20 Мустафі · 23 Ўэлбэк · 25 Джэнкінсан · 26 Мартынэс · 27 Маўрапанас · 28 Ўілак · 29 Гендузі · 31 Калашынац · 34 Джака · Трэнэр: Эмэры |