Кляўдыё Брава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кляўдыё Брава
Кляўдыё Брава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 красавіка 1983 (36 гадоў)
Буін, Чылі
Рост 183 см[1]
Вага 77 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Сіці
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006
2006—2014
2014—2016
2016—
Колё-Колё
Рэал Сасьедад
Барсэлёна
Манчэстэр Сіці
113 (0)
229 (1)
70 (0)
12 (0)
Зборныя
2004— Чылі 110 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сьнежня 2016.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2016.

Кляўдыё Андрэс Брава Муньяс (па-гішпанску: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нарадзіўся 13 красавіка 1983 году, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, брамнік клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Колё-Колё»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У футбол Кляўдыё Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Колё-Колё». У прафэсійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лёбаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасьля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лёбас пакінуў клюб.

«Рэал Сасьедад»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля перамогі ў Апэртуры 2006 году Брава перайшоў у гішпанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіпэрам Ля Лігі. Аднак у першым жа сэзоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце й вылецела ў Сэгунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.

14 лютага 2010 году Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыку», пры гэтым мяч быў пераможным, а гульня скончылася зь лікам 1:0[2]. Аднак неўзабаве пасьля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусьціць канчатак сэзону пераможны для баскаў.

На працягу двух наступных сэзонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ля Лігі, а ў сэзоне 2012—2013 гадоў Кляўдыё дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму й ягонай камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сэзон. У першай палове 2014 году згуляў 200 матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».

Летам 2014 году перайшоў у «Барсэлёну».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Колё-Колё»:

«Барсэлёна»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кляўдыё Бравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў