Мілан Бараш
| Мілан Бараш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1981[1][2][3][…] (44 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2001 | Банік Острава | 76 (23) |
| 2002—2005 | Лівэрпул | 68 (19) |
| 2005—2007 | Астан Віла | 42 (9) |
| 2007—2008 | Алімпік Ліён | 24 (7) |
| 2008 | → Портсмут | 12 (0) |
| 2008—2013 | Галатасарай | 93 (48) |
| 2013 | Банік Острава | 12 (5) |
| 2013—2014 | Антальяспор | 13 (2) |
| 2014—2015 | Банік Острава | 11 (2) |
| 2015—2016 | Млада Болеслаў | 21 (6) |
| 2016—2017 | Слован Лібэрац | 24 (5) |
| 2017—2020 | Банік Острава | 59 (16) |
| 2020 | Віганціцы[d] | |
| Зборныя | ||
| 1998 | Чэхія (да 17)[d] | 4 (1) |
| 2001—2012 | Чэхія | 93 (41) |
Мілан Бараш (па-чэску: Milan Baroš; нар. 28 кастрычніка 1981 году, Валашксе-Мэзіржычы, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы сваёй прамым стылем гульні, хуткасьцю й дрыблінгам.
У сэзоне 2008—2009 гадоў Бараш забіў 20 галоў у розыгрышы Турэцкай супэрлігі, што зьяўляецца самым вялікім паказчыкам сярод усіх розыгрышаў турэцкага чэмпіянату. Зьяўляецца ляўрэатам Залатой буцы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году, дзе ён забіў 5 галоў. Раней абараняў колеры такіх клюбаў, як «Лівэрпул», «Астан Віла» й «Алімпік» (Ліён).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за клюбы «Банік» (Острава), «Лівэрпул» і «Астан Віла». У студзені 2008 году на правах арэнды перайшоў у «Портсмут». 26 жніўня 2008 году Бараш падпісаў трохгадовы кантракт з стамбульскім клюбам «Галатасарай».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2003
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі: 2007
«Портсмут»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2008
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2012
«Млада Болеслаў»:
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2016
Чэхія:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жанаты на Тэрэзе Франкавай[4]. 1 верасьня 2009 году ў сужанцаў нарадзіўся сын Патрык.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Milan Baros // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Milan Baroš // FBref (анг.)
- ↑ "Gizlice evlendi". Hürriyet. 2 August 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на TFF.org
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Футбалісты клюбу «Банік» Острава
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Антальяспор» Анталья
- Футбалісты клюбу «Млада Болеслаў»
- Футбалісты клюбу «Слован» Лібэрац
- Футбалісты зборнай Чэхіі
- Чэскія футбалісты
- Чэскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году