Перайсьці да зьместу

Форум вольных дзяржаваў пост-Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Форум вольных дзяржаваў пост-Расеі
Дата ўтварэньня 8 траўня 2022
Зьвязаныя кампаніі Форум вольнай Расеі
Сайт freenationsrf.org

Форум вольных дзяржаў пост-Расеі — гэта міжнародная плятформа, якое аб’едноўвае лідэраў нявольных народаў та рэгіёнаў сучаснай Расейскай Фэдэрацыі, сярод якіх актывісты, палітыкі, медыўныя асобы і г. д.. Галоўнаю мэтаю форуму з’яўляецца дэнацыфікація, дэімпэралізацыя, дэмілірызацыя, а ў рэшце рэшт падзел Расеі на некалькі незалежных краін. Прычынаю гэтаму стала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 года, калі Ўладзімер Пуцін абвесьціў «Спецыяльную Вайсковую Апярацыю» (альбо СВА).

Прадстаўнікі Форуму лічаць, што ўсе народы Расіі на сёння з'яўляюцца акупаванымі рэжымам расістаў, таму павінны сыстэматычна працаваць над сваім вызваленнем і дасягненнем поўнай суверэнітэту, уключаючы незалежнасць.

Фактычная мэта Форуму:

  • дэканструкцыя расійскай імперыі на пляяду асобных суверэнных стабільных дэмакратычных дзяржаў;
  • дэімперыялізацыя і дэкаланізацыя для забеспячэння культурнай, палітычнай, эканамічнай незалежнасці ад акупацыйнага рэжыму Масквы;
  • дэмілітарызацыя і дэнуклеарызацыя пасля расійскага прастору, стварэнне новай архітэктуры бяспекі;
  • раследаванне злачынаў расійскага рэжыму, трыбунал для арганізатараў, ідэалагаў, пакаранне ваенных злачынцаў, лустрацыя удзельнікаў;
  • эканаміка-сацыяльная рэканструкцыя для забеспячэння стабільнасці інстытутаў, дэмакратыі і інтэграцыі новых дзяржаў у сусветную архітэктуру бяспекі, рэпарацыі пашкоджаным дзяржавам / Украіне, Грузіі, Ічкеріі.../.
    Адзін з варыянтаў падзелу Расеі (2023)
    Адзін з варыянтаў падзелу Расеі (2023)

Станам на канец сакавіка 2024 года былі праведзены 9 форумаў і яшчэ 2 плянуецца:

  1. 8-9 траўня 2022 у Варшаве (Польшча)[1].
  2. 22-24 ліпеня 2022 у Празе (Чэхія). Была прынята дэкларацыя аб дэкаланізацыі Расеі, а таксама была прадэманстравана мапа з, прыкладна, 30 новымі краінамі[2].
  3. 23-25 верасьня 2022 у Гданьску (Польшча)[3].
  4. 7-11 сьнежня 2022 у Гэльсынгбурзе (Швэцыі). На гэтым форуме быў падпісаны сымбалічны акт — «Мемарандум аб спыненьні існаваньня Расейскай Фэдэрацыі».[1]
  5. 31 студзеня 2023 у Брусэлі (Бэльгія)[4] ў Эўрапейскім парлямэнце
  6. 25-28 красавіка 2023 у Вашынгтоне, Філадэлфіі і Нью-Ёрку (Злучаныя Штаты Амэрыкі)[5].
  7. 1-2 жніўня 2023 у Токіё (Японія)[6].
  8. 26–28 верасня 2023 — Лёндан / Парыж [2]
  9. 11-14 снежня 2023 года — Рым / Бэрлін [3]
  10. 16 красавіка 2024 года — Вашынгтон
  11. 24 чэрвеня 2024 года — Вільня

Підписаны дакументы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Декларація пра декаланізацыю Расіі (22—24 ліпеня 2022) [4]
  • Гданські маніфест: План реконструкції Пост-Расіі (23—25 вересня 2022) [5]
  • Дэкларацыя Незалежнасьці Сыбірскай Канфедэрацыі (7—11 снежня 2022) [6] /
  • Мемарандум аб спыненні існавання Расійскай Федэрацыі (7—11 снежня 2022) [7]
  • Брусэльскі пратакол (31 студзеня 2023) [8]
  • Хартія свабоды Пост-расійського прастору (25—27 красавіка 2023) [9]
  • Токійська Дэкларацыя (1-2 жніўня 2023) [10]
  • Пострасійські пакт пра адсутнасьць ядэрнай зброі (26–28 верасня 2023) [11]
  • "Дэкрэт аб тэрытарыяльным ладзе Незалежных Дзяржаў постросійскага прастору" (11—14 снежня 2023) [12]

Каардынацыйная рада Форуму і ўдзельнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафіс Кашапаў — Праграмны міністр Ураду Незалежнага Татарстану. Супрацоўнік руху "Вольны Ідэль-Урал" у Вялікабрытаніі, палітычны эмігрант.

Андрэй Альманіс — Прэзідэнт Інстытута рэгіёнаў Расіі (Літва), старшыня міжнароднага таварыства падтрымкі "Шлях да марыі", публіцыст, пісьменнік, драматург.

Паўло Мезерін — Палітолаг, аналітык, журналіст, эксперт украінска-расійскіх адносін. Лідар руху "Вольная Інгрыя". Нарадзіўся і жыў да 2014 года ў Санкт-Пецярбургу, палітычны эмігрант.

Інна Курачкіна — журналістка і продзюсар INEWS (Ічкерія-Нюз), прадстаўніца Галавы Кабінету Міністраў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерія. Украінка, нарадзілася ў Грузіі, палітычная эмігрантка.

На афіцыйным сайце пададзены спіс асноўных 50 спікераў і членаў каардынацыйнай рады Форуму [13]

Агульная колькасць спікераў і удзельнікаў форуму — больш за 200.

У тым ліку беларусы: Аляксандр Ракіцкі, Антон Касцоў, Вадзім Прокоп'єў, Аляксей Францкевіч

Адзін з варыянтаў падзелу Расеі

На дадзены момант удзельнікі форуму распрацавалі 41 пастрасейскую тэрыторыю на базе сучасных нацыянальных рэспублік, а таксама на базе гістарычных і гіяграфічных асаблівасьцях тэрыторыі Расеі. Пагатоў прадугледжваецца перадача пад суверынітэт Японіі паўднёвую частку выспы Сахалін і ўсе выспы Курыльскага архіпелягу.

Нижэй паказана табліца з тэрыторыямі, якія плануецца стварыць на сучаснай тэрыторыі Расеі:

Нумар Тэрыторыя Сучасныя рэгіёны РФ
1 Рэспубліка Чарназёмьме Арлоўская вобласьць
Белгародзкая вобласьць
Бранская вобласьць
Варонеская вобласьць
Калуская вобласьць
Курская вобласьць
Ліпецкая вобласьць
Тамбоўская вобласьць
Тульская вобласьць
2 Інгрыя Санкт-Пецярбург
Ленінградзкая вобласьць
Валагодзкая вобласьць (часткова)
3 Балтыйская Рэспубліка Калінінградзкая вобласьць
4 Кубань Краснадарскі край (часткова)
Растоўская вобласьць (часткова)
5 Фэдэрацыя Волгі Арэнбурская вобласьць (часткова)
Пензенская вобласьць
Самарская вобласьць
Саратаўская вобласьць (часткова)
Ульянаўская вобласьць
6 Рэспубліка Карэлія Рэспубліка Карэлія
7 Рэспубліка Комі Рэспубліка Комі
Ненецкая аўтаномная акруга
Архангельская вобласьць (часткова)
8 Удмуртыя Удмуртыя
9 Эрзянь Мастор Ніжагародзкая вобласьць
10 Наўгародзкая рэспубліка Наўгародзкая вобласьць
Валагодзкая вобласьць (часткова)
11 Рэспубліка Цьвер Цьвярская вобласьць
12 Фэдэрацыя Залесьсе Масква
Маскоўская вобласьць
Валагодзкая вобласьць (часткова)
Іванаўская вобласьць
Кастрамская вобласьць
Кіраўская вобласьць
Разанская вобласьць
Уладзімерская вобласьць
Яраслаўская вобласьць
13 Злучаныя Штаты Сібіры Іркуцкая вобласьць
Кемераўская вобласьць
Краснаярскі край
Новасібірская вобласьць
Омская вобласьць
Томская вобласьць
14 Рэспубліка Саха Якутыя
Магаданская вобласьць
15 Чувашыя Чувашыя
16 Мокшань Мастор Мардовія
17 Б'ярмія Архангельская вобласьць (часткова)
Валагодзкая вобласьць (часткова)
18 Айратская Рэспубліка Калмыкія
Астраханская вобласьць
19 Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя Чачэнская Рэспубліка
20 Уральская Рэспубліка Курганская вобласьць
Пермскі край
Сьвярдлоўская вобласьць
Чалябінская вобласьць
21 Казакія Растоўская вобласьць (часткова)
22 Рэспубліка Чаркесія Адыгея
Карачаева-Чаркесія
Краснадарскі край (часткова)
23 Нагайская Рэспубліка Валгаградзкая вобласьць
Саратаўская вобласьць (часткова)
24 Ірыстон Кабардзіна-Балкарыя
Паўночная Асэтыя
25 Інгушэтыя Інгушэтыя
26 Пскоўская Рэспубліка Пскоўская вобласьць
27 Марый Эл Марый Эл
28 Рэспубліка Тува Рэспубліка Тува
29 Рэспубліка Камчатка й Чукотка Камчацкі край
Чукоцкая аўтаномная акруга
30 Рэспубліка Югра-Цюмень Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Цюменская вобласьць
Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
31 Канфэдэрацыя Дагестан Дагестан (часткова)
32 Каландыя Мурманская вобласьць
33 Карачаева-Балкарыя Стаўрапольскі край
34 Рэспубліка Алтай Рэспубліка Алтай
Алтайскі край
35 Смаленская Рэспубліка Смаленская вобласьць
36 Башкартастан Башкартастан
37 Татарстан Татарстан
38 Буратыя Буратыя
Забайкальскі край
39 Рэспубліка Кумукія Дагестан (часткова)
40 Рэспубліка Хакасія Рэспубліка Хакасія
41 Ціхаакіянская Фэдэрацыя Амурская вобласьць
Габрэйская аўтаномная вобласьць
Прыморскі край
Сахалінская вобласьць (часткова)
Хабараўскі край