Перайсьці да зьместу

Путін — хуйло!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Путін — хуйло»
«Пуцін — хуйло»
Аднайменны надпіс, Луганск
Краіна Украіна

НСК «Олімпійський» перад канцэртам гурту «Океан Ельзи»
«Путін — хуйло» у Вікісховішчы
Вонкавыя відэафайлы
Арыгінальны варыянт песьні ў выкананьні фанатаў ФК «Мэталіст» у Харкаве, які атрымаў масавае распаўсюджаньне
Песьня ў выкананьні в. а. міністра замежных справаў Украіны Андрэя Дзяшчыцы (амбасада РФ, Кіеў)
Беларусы і ўкраінцы сьпяваюць «Путін — хуйло», падчас выступу гурту «Гайдамаки», рок-фэст «Басовішча»

«Путін — хуйло!» (па-беларуску: Пуцін — хуйло!) — украінская народная[1][2] лаянкавая песьня-крычалка, інтэрнэт-мэм, які стаў папулярным пасьля расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну ў 2014 годзе сярод крытыкаў палітыкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна як ва Ўкраіне, так і за яе межамі.

« Путін - хуйло!
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
»

Нярэдка крычалка выконваецца а капэла, але ўсё часьцей з дапамогай музычнага суправаджэньня й шматразова паўтараецца, перамяжоўваючыся зь перапеўкамі «ла-ла-ла-ла», часам таксама ўжываюць «ло-ло-ло-ло» для рыфмы са словам «хуйло».

"Путін — хуйло!" графіці ў Мелітопаль

Упершыню дакумэнтальна зафіксаваная ў Харкаве 30 сакавіка 2014 году, калі песьню выканалі на сумесным маршы фанаты харкаўскага «Мэталісту» і данецкага «Шахтару»[3]. Затым песьню падхапілі фанаты іншых футбольных клюбаў, у тым ліку кіеўскага «Дынама»[4], чарнігаўскай «Дзясны»[5], львоўскіх «Карпатаў»[6], палтаўскай «Ворсклы»[7] і іншыя.

Першы відэаролік на сэрвісе YouTube быў загружаны 4 красавіка пад назвай «инцидент на параде в Москве Путин хуйло Хит лета 2014 года»[8]

У траўні 2014 году кавэр-вэрсію песьні запісаў гурт «Телері», словы якой былі некалькі перайначаныя для пазьбяганьня нецэнзурнага тэксту — «Пуцін hello», але ў сюжэце відэакліпу герой песьні падвяргаецца катаваньням у выглядзе гвалтоўнага кармленьня традыцыйным украінскім прадуктам салам[9].

Песьня хутка стала папулярнай і ў чэрвені зьявіўся першы запіс, выкананы пры ўдзеле ўкраінскіх турыстаў за мяжой — у Лос-Анджэлес[10].

22 ліпеня 2014 году ў сеціве зьявіўся відэазапіс з выкананьнем песьні беларусамі на штогадовым рок-фэсьце «Басовішча» у Польшчы[11].

Сусьветны розгалас

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На сёньняшні дзень крычалку выконваюць ужо і за межамі Ўкраіны, у тым ліку ў такіх краінах як ЗША, Канада, Мэксыка, Японія, краінах СНД і Заходняй Эўропы[12].

15 чэрвеня асноўны выраз песьні стаў больш вядомы дзякуючы в.а. міністра ўнутраных справаў Украіны Андрэю Дзяшчыцу, які вымавіў асноўныя словы песьні падчас антываеннага мітынгу ля амбасады РФ у Кіеве, на які Дзяшчыца прыбыў з мэтаю супакойваньня мітынгоўцаў[13][14]. Гэты факт выклікаў незадавальненьне ў кіраўніцтва РФ, міністар замежных спраў гэтай краіны Сяргей Лаўроў зрабіў адпаведную пратэсную заяву[15].

Песьня займела ўвагу ў незалежнай беларускай[16][17] і сусьветнай прэсы, была тэмай публікацыяў уплывовых міжнародных газэт, такіх як The Guardian[14], The Washington Post[12], The Wall Street Journal[18], Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода»[19], Gazeta Wyborcza[20], The Atlantic[21], Israel HaYom[22] і шматлікіх іншых.

Вонкавыя відэафайлы
«Народны гіт» на Барысаў-Арэне

Найбольш вядомым прыкладам ужываньня крычалкі ў Беларусі зьяўляецца сумеснае выкананье 9 кастрычніка 2014 году беларускімі і ўкраінскімі футбольнымі фанатамі песьні на матчы Беларусь-Украіна на Барысаў-Арэне, відэа якога неўзабаве зьявілася на відэагостынгу YouTube.

Пасьля матчу за выкананьне крычалкі праваахоўнымі органамі былі затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў[23].

Падзея выклікала пэўны розгалас у байнэце з прычыны неадназначнай трактоўкі падзеі ў беларускай блогасфэры і сацыяльных сетках[24].

21 красавіка 2014 году ўкраінскі рок-гурт «АстрагентА» выпусьціў музычны відэакліп зь пераробкай песьні ў жанры мэтал[25]. 7 чэрвеня таго ж году ўкраінскі гурт Mad Heads(uk) выканаў песьню на мотафэстывалі «Тарасава гара» ў сяле Чапаеўка(uk) (Залатаноскі раён, Чаркаская вобласьць, Украіна)[26]. 20 чэрвеня 2014 году гурт «Нікапаль-2» выдаў кліп зь пераробкай песьні ў танцавальным клюбным жанры[27].

Украінскімі праграмістамі быў распрацаваны адмысловы плагін[28], які аўтаматычна замяняе на прагляданых старонках усе словы з прозьвішчам расейскага прэзыдэнта на адпаведнае лаянкавае слова.

  1. Дещиця приєднався до виконаньня народної пісьні про Путіна. (укр.)
  2. Информационное агентство «ОстроВ»: «Из песни слов не выкинешь! Народный шлягер». (рас.)
  3.  Арыгінальны выступ .
  4.  Арыгінальны выступ .
  5.  Арыгінальны выступ .
  6.  Арыгінальны выступ .
  7.  Арыгінальны выступ .
  8.  Арыгінальны выступ .
  9.  Видэасюжэт ТСН . (укр.)
  10.  Арыгінальны выступ .
  11.  На «Басовішчы» .
  12. 1 2 Khuilo: The offensive term that has attached itself to Putin. The Washington Post. (анг.)
  13.  Матэрыял Hromadske.TV .
  14. 1 2 Ukraine minister's abusive remarks about Putin spark diplomatic row (анг.) The Guardian
  15. Дещица перешел грань приличий, заявил Лавров. РИА Новости. (рас.)
  16. Міністр замежных спраў Украіны адкрыта назваў Пуціна «х*йлом», Наша Ніва.
  17. Глава МИД Украины объяснился по поводу частушки в адрес Путина. tut.by. (рас.)
  18. "Soccer Foes Join Forces on the Front Lines of Ukraine Crisis". The Wall Street Journal.  (анг.)
  19. "Some Smile, Others Squirm As Obscenity Becomes Latest Rallying Cry In Ukraine Crisis". Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода». (анг.)
  20. Apel ukraińskich kibiców: Odśpiewajcie na mundialu naszą piosenkę o Putinie. Gazeta Wyborcza. (пол.)
  21. 'Putin Khuilo!': Ukraine's Obscene, Patriotic Rallying Cry". The Atlantic. (анг.)
  22. "שר החוץ האוקראיני קילל את פוטין". Israel HaYom.
  23. За выкананне «хіта пра Пуціна» на «Барысаў-арэне» затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Наша Ніва.
  24. Стась Карпаў Пяць нярускіх капеек, ці Пра карысць самаметамарфозы. Наша Ніва
  25. АстрагентА. Пуцін ху*ло. Украінская народная (рок-вэрсія) // YouTube, 5 траўня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.
  26. Mad Heads. Птн хло. Мотафэст «Тарасава гара - 2014» // YouTube, 22 чэрвеня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.
  27. Нікапаль-2. Пуцін хуйло — танцавальная клюбная музыка // YouTube, 20 чэрвеня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.
  28. https://chrome.google.com/webstore/detail/x%CE%BBlo/kmkjcgnagjmolnbchbokfnejaaledieg

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Путін — хуйло!сховішча мультымэдыйных матэрыялаў