Перайсьці да зьместу

Смаленская рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смаленская рэспубліка
Сьцяг Смаленскай Рэспублікі Герб Смаленскай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Смаленскай Рэспублікі
Афіцыйная мова расейская
Сталіца Смаленск
Форма кіраваньня рэспубліка
Плошча
 • агульная

49 800 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2021)
 • шчыльнасьць

888 421
19,9/км²
Валюта Расейскі рубель (дэ-юрэ і дэ-факта)
Часавы пас UTC+3
Незалежнасьць
— праект аб адзьдзяленьні
ад Расеі
14 жніўня 2023
Аўтамабільны знак 67
Тэлефонны код +7

Смаленская рэспубліка (рас. Смоленская республика) альбо Смаляндыя (рас. Смоляндия) — праект аб аддзяленьні Смаленскае вобласьці ад Расейскае Фэдэрацыі ў якасьці самастойнае дзяржавы ў сяброўскіх адносінах з краінамі Міжмор’е (Беларусьсю, Летувой, Польшчай та Украінай).

Праект быў пачаты дзейным дэпутатам Смаленскае абласное думы Ўладзіславам Жывіцай[1] разам з дэлегатам Каардынацыйнае рады Янам Рудзікам.[2]. Заява была падчас канфэрэнцыі 13 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве. Жывіца разьвівае ідэю па-за межамі Расеі.[2]

Бел-чырвона-белы сьцягнацыянальны сьцяг беларусаў і Беларусі

Сымболіка Смаленскае рэспублікі ўяўляе зь сябе бела-чырвона-белае палатнішча (як дзяржаўны сьцяг Беларусі з 1991 году), на якім пасярэдзіне разьмешчаны шчыт з двума львамі ў бела-чырвоным колерах.

21 сакавіка 2024 году ў Беларускім доме Варшавы прадстаўнікамі Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтру быў прадстаўлен праект канстытуцыі Смаленскай Рэспублікі. На прадстаўленьні пра'кта канстытуцыі галоўным госьцем быў Зянон Пазьняк.[3]

У мэдыях і культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект мае тэлеграм-канал, які налічвае больш за 1350 падпісантаў.[4]

На тэлеканале Белсат 14 жніўня зьявілася інтэрвію з заснавальнікамі праекту, на якім у тым ліку абмяркоўваўся статус праекту й яго мэты на будучыню.

Супраца зь іншымі арганізацыямі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня ў сваім тэлеграм-каналы Смаленская рэспубліка абвясьціла, што Кібэрпартызаны зрабілі для яе чат-бот.[4]