Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць | |
па-таджыцку: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Статус | Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка першага парадку |
Адміністрацыйны цэнтар | Харог |
Дата ўтварэньня | 2 студзеня 1925 |
Насельніцтва (2016) | 216 900 |
Шчыльнасьць | 3,4 чал./км² |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 7496 м |
Месцазнаходжаньне Горна-Бадахшанскае аўтаномнае вобласьці | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | TJ-GB |
Тэлефонны код | 3522 |
Паштовыя індэксы | 736000 |
Код аўтам. нумароў | 04РТ |
![]() |
Го́рна-Бадахша́нская аўтано́мная во́бласьць (па-таджыцку: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласьць у складзе Рэспублікі Таджыкістан. Займае ўсю ўсходнюю частку Таджыкістана, зьяўляючыся найбуйнейшым па плошчы рэгіёнам краіны - 64 100 км ² (45% ад усяе тэрыторыі Таджыкістана). Адміністратыўны цэнтар вобласьці - горад Харог (жыве прыкладна 30 тысяч чалавек). На пачатак 2020 года, у ГБАА пражывае больш за 226 тысяч чалавек. Так як ГБАА высакагорны і памежны рэгіён, акружаны з трыма бакамі іншымі дзяржавамі, для яе візыту замежнікам патрабуецца аформіць спэцыяльны дазвол.
Пасьля зацьвярджэньня радзецкае улады на Паміры зь 15 жніўня 1923 года практычна ўся заселеная тэрыторыя знаходзілася ў складзе Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, усходняя палова тэрыторыі — у складзе Памірскай акругі Ферганскай вобласці Туркестанскай АССР. 2 студзеня 1925 года ўказам ЦВК СССР была пераўтворана ў аўтаномную вобласьць Горнага Бадахшана у складзе Таджыцкай АССР.
З 16 кастрычніка 1929 года - у складзе Таджыцкай ССР, якая ўвайшла ў склад СССР на правах саюзнае рэспублікі. 5 сьнежня 1936 года перайменавана ў Горна-Бадахшанскую аўтаномную вобласьць (Пастанова VIII Надзвычайнага Зьезда Саветаў СССР 25.11-5.12.1936)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Памирский округ - Автономная область Горного Бадахшана - Горно-Бадахшанская автономная область. Справочник по истории КПСС 1898 - 1991. Праверана 2016-08-30 г. Архіўная копія ад 2018-10-29 г.