Перайсьці да зьместу

Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі тэхналягічны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
Дэвіз па-беларуску Працай, ведамі, навукай.
Заснаваны 21 чэрвеня 1930 (94 гады таму)
Тып урадавы
Рэктар Войтаў Ігар
Факультэтаў 11
Колькасьць студэнтаў 13 тысячаў
Колькасьць асьпірантаў 130
Месцазнаходжаньне
Горад Менск, Гомель (да 1946 г.)
Краіна Беларусь
Былыя назвы Лясны інстытут (да 1934 г.), Беларускі лесатэхнічны інстытут (да 15 чэрвеня 1961 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт belstu.by

Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (БДТУ) — адна з буйных і старэйшых вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.

Тут рыхтуюць высокакваліфікаваныя інжынэрныя кадры па наступных напрамках: лясной справе і выкарыстаньні лясных рэсурсаў; хімічных тэхналёгіях і біятэхналёгіі; спэцыялізаванай тэхніцы; машынах і абсталяваньні; аўтаматызаваных сыстэмах кіраваньня; машынабудаваньні, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі; паліграфіі, эканоміцы; энэргетыцы; прафэсійным навучаньні. Як базавая вышэйшая навучальная ўстанова ўнівэрсытэт вызначае разьвіцьцё лясной, хіміка-тэхналягічнай і экалягічнай адукацыі ў краіне.

У структуру ўнівэрсытэту ўваходзяць 10 факультэтаў, 47 катэдраў, 5 філіялаў катэдраў, 5 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў, дзе навучаюцца каля 11 000 студэнтаў, 185 дактарантаў і асьпірантаў. Штогод праходзяць павышэньне кваліфікацыі больш за 400 спэцыялістаў розных галін вытворчасьці. Адначасова з падрыхтоўкай інжынэрных кадраў па 27 спэцыяльнасьцях і 54 спэцыялізацыях ва ўнівэрсытэце праводзіцца падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз магістратуру, асьпірантуру і дактарантуру.

Ва ўнівэрсытэце сфармавана 14 навукова-пэдагагічных школаў, створаныя і дзейнічаюць 6 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацыяў, на якія прадстаўляюцца да абароны штогод 3-5 доктарскіх і 30-35 кандыдацкіх прац.

Рэктарам БДТУ зьяўляецца Іван Жарскі

Факультэты і катэдры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Лесагаспадарчы факультэт
  2. Факультэт тэхналёгіі і тэхнікі лясной прамысловасьці
    • Катэдра лясных машын і тэхналёгіі лесанарыхтовак
    • Катэдра тэхналёгіі дрэваапрацоўчых вытворчасьцяў
    • Катэдра дрэваапрацоўчых станкоў і інструмэнтаў
    • Катэдра энэргазьберажэньня, гідраўлікі і цеплатэхнікі
    • Катэдра матэрыялазнаўства і тэхналёгіі мэталаў
    • Катэдра дэталяў машын і пад’ёмна-транспартных прыладаў
    • Катэдра лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны
    • Катэдра тэхналёгіі і дызайну вырабаў з драўніны
  3. Факультэт тэхналёгіі арганічных рэчываў
    • Катэдра арганічнай хіміі
    • Катэдра тэхналёгіі нафтахімічнага сынтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў
    • Катэдра хімічнай перапрацоўкі драўніны
    • Катэдра біятэхналёгіі і біяэкалёгіі
    • Катэдра фізыка-хімічных мэтадаў сэртыфікацыі прадукцыі
    • Катэдра аналітычнай хіміі
    • Катэдра бясьпекі жыцьцядзейнасьці
    • Катэдра замежных моў
  4. Факультэт хімічнай тэхналёгіі і тэхнікі
    • Катэдра тэхналёгіі неарганічных рэчаў і агульнай хімічнай тэхналёгіі
    • Катэдра хіміі, тэхналёгіі электрахімічных вытворчасьцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі
    • Катэдра машын і апаратаў хімічных і сылікатных вытворчасьцей
    • Катэдра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасьцей
    • Катэдра агульнай і неарганічнай хіміі
    • Катэдра тэхналёгіі шкла і керамікі
    • Катэдра хімічнай тэхналёгіі вяжучых матэрыялаў
    • Катэдра фізычнай і калёіднай хіміі
    • Катэдра тэарэтычнай мэханікі
    • Катэдра прамысловай экалёгіі
    • Катэдра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі
    • Катэдра мэханікі матэрыялаў і канструкцый
  5. Інжынэрна-эканамічны факультэт
    • Катэдра эканамічнай тэорыі і маркетынга
    • Катэдра мэнэджмэнта і эканомікі прыродакарыстаньня
    • Катэдра эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу
    • Катэдра статыстыкі, бугальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту
    • Катэдра вышэйшай матэматыкі
    • Катэдра фізычнага выхаваньня і спорту
    • Катэдра арганізацыі вытворчасьці і эканомікі нерухомасьці
  6. Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
    • Катэдра беларускай філялёгіі
    • Катэдра паліграфічных вытворчасьцей
    • Катэдра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналёгіяў
    • Катэдра паліграфічнага абсталяваньня і сродкаў апрацоўкі інфармацыі
    • Катэдра філязофіі і права
  7. Факультэт інфармацыйных тэхналёгій
    • Катэдра гісторыі Беларусі і паліталёгіі
    • Катэдра інжынэрнай графікі
    • Катэдра фізыкі
    • Катэдра інфармацыйных сыстэм і тэхналёгіяў
    • Катэдра інфарматыкі і кампутарнай графікі
  8. Завочны факультэт
  9. Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  10. Факультэт грамадзкіх прафэсій
  11. Факультэт перадунівэрсытэцкай падрыхтоўкі
  12. Дэканат па працы з замежнымі студэнтамі

Выбітныя выпускнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Іван Цітавец (нар. 1936) — беларускі літаратар, паэт-песеньнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
  • Дзьмітры Кацярыніч (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2011-2014).
  • Станіслаў Галактыёнаў (1937-2011) — савецкі беларускі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.

Выбітныя выкладчыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Аляксандар Пякарскі (нар. 1952) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1991), прафэсар (1993).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]