Служба вонкавай выведкі Расеі: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 86: | Радок 86: | ||
У студзені 1923 году савецкі рэзыдэнт у Кітаі [[Якаў Даўцян]] вывез з [[Харбін]]у [[Белы рух|белагвардзейскі]] архіў. 15 жніўня 1924 году савецкі выведнік [[Андрэй Паўлавіч Фёдараў|Андрэй Фёдараў]] пад выглядам удзельніка руху «[[Сіндыкат-2|Лібэральныя дэмакраты]]» перавёў праз польска-савецкую мяжу заснавальніка [[Расейскі палітычны камітэт|Расейскага палітычнага камітэту]] [[Барыс Савінкаў|Барыса Савінкава]]. У СССР яго зьняволілі на 10 гадоў за стварэньне [[3-я расейская армія|3-й арміі]] [[Пётар Урангель|Ўрангеля]] падчас [[Польска-савецкая вайна|Польска-савецкай вайны]]. 25 верасьня 1925 году савецкі выведнік [[Аляксандар Аляксандравіч Якушаў|Аляксандар Якушаў]], які ўдаваў кіраўніка «[[Апэрацыя Трэст|Манархічнай арганізацыі цэнтральнай Расеі]]» («МАЦР»), перавёў праз савецка-фінскую мяжу брытанскага выведніка [[Сіднэй Рэйлі|Сіднэя Рэйлі]] родам з Адэсы. 5 лістапада 1925 году Рэйлі расстралялі па прыезьдзе ў Маскву паводле прысуду 1918 году за ўдзел у змове брытанскага консула [[Брус Локарт|Бруса Локарта]] з мэтай подкупу [[Латыскія стралкі|латыскіх стралкоў]] у Крамлі<ref name="а"/>. 30 студзеня 1930 году Палітычнае бюро Цэнтральнага камітэту [[КПСС|Ўсесаюзнай камуністычнай партыі]] зацьвердзіла Пастанову аб пераўтварэньні вонкавай выведкі, паводле якой стварылі 8 аддзяленьняў у складзе 121 супрацоўніка: 1) нелегальнай працы ў замежных краінах, 2) пытаньняў уезду і выезду з СССР, 3) палітычнай выедкі ў асноўных краінах Эўропы і ЗША, 4) працы ў краінах Прыбалтыкі і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], 5) працы ў белай эміграцыі, 6) выведкі ва ўсходніх краінах, 7) гаспадарчай выведкі, 8) навукова-тэхнічнай выведкі. Падпольныя рэзыдэнтуры стварылі ў 2 краінах Азіі — Кітаі і Турэччыне, а таксама ў ЗША і 4-х краінах Эўропы — Ангельшчыне, Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі. За 1920-я гады выведнік [[Васіль Пудзін]] выняў з сэйфа японскага дыплямата ў [[Манчжурыя|Манчжурыі]] каля 20 шыфраў. На 1930 год савецкімі агентамі сталі 15 нямецкіх дыпляматаў. У 1933—1937 гадах выведнік [[Арнольд Дойч]] завербаваў звыш 20 брытанскіх чыноўнікаў, у тым ліку «[[Кембрыдзкая пяцёрка|Кембрыдзкую пяцёрку]]» на чале зь [[Кім Філбі|Кімам Філбі]]. У 1934 годзе савецкі выведнік [[Зьміцер Быстралетаў]] завербаваў шыфравальніка [[Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі]]. У 1935 годзе празь вярбоўку [[камэрдынэр]]а японскага дыплямата ў Нідэрляндах удалося сфатаграфаваць коды і шыфры ў яго сэйфе. У 1938-м у японскага дыплямата ў [[Вена|Вене]] (Аўстрыя) набылі [[шыфр]]ы амбасады Японіі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка на мяжы 1930-х гадоў|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
У студзені 1923 году савецкі рэзыдэнт у Кітаі [[Якаў Даўцян]] вывез з [[Харбін]]у [[Белы рух|белагвардзейскі]] архіў. 15 жніўня 1924 году савецкі выведнік [[Андрэй Паўлавіч Фёдараў|Андрэй Фёдараў]] пад выглядам удзельніка руху «[[Сіндыкат-2|Лібэральныя дэмакраты]]» перавёў праз польска-савецкую мяжу заснавальніка [[Расейскі палітычны камітэт|Расейскага палітычнага камітэту]] [[Барыс Савінкаў|Барыса Савінкава]]. У СССР яго зьняволілі на 10 гадоў за стварэньне [[3-я расейская армія|3-й арміі]] [[Пётар Урангель|Ўрангеля]] падчас [[Польска-савецкая вайна|Польска-савецкай вайны]]. 25 верасьня 1925 году савецкі выведнік [[Аляксандар Аляксандравіч Якушаў|Аляксандар Якушаў]], які ўдаваў кіраўніка «[[Апэрацыя Трэст|Манархічнай арганізацыі цэнтральнай Расеі]]» («МАЦР»), перавёў праз савецка-фінскую мяжу брытанскага выведніка [[Сіднэй Рэйлі|Сіднэя Рэйлі]] родам з Адэсы. 5 лістапада 1925 году Рэйлі расстралялі па прыезьдзе ў Маскву паводле прысуду 1918 году за ўдзел у змове брытанскага консула [[Брус Локарт|Бруса Локарта]] з мэтай подкупу [[Латыскія стралкі|латыскіх стралкоў]] у Крамлі<ref name="а"/>. 30 студзеня 1930 году Палітычнае бюро Цэнтральнага камітэту [[КПСС|Ўсесаюзнай камуністычнай партыі]] зацьвердзіла Пастанову аб пераўтварэньні вонкавай выведкі, паводле якой стварылі 8 аддзяленьняў у складзе 121 супрацоўніка: 1) нелегальнай працы ў замежных краінах, 2) пытаньняў уезду і выезду з СССР, 3) палітычнай выедкі ў асноўных краінах Эўропы і ЗША, 4) працы ў краінах Прыбалтыкі і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], 5) працы ў белай эміграцыі, 6) выведкі ва ўсходніх краінах, 7) гаспадарчай выведкі, 8) навукова-тэхнічнай выведкі. Падпольныя рэзыдэнтуры стварылі ў 2 краінах Азіі — Кітаі і Турэччыне, а таксама ў ЗША і 4-х краінах Эўропы — Ангельшчыне, Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі. За 1920-я гады выведнік [[Васіль Пудзін]] выняў з сэйфа японскага дыплямата ў [[Манчжурыя|Манчжурыі]] каля 20 шыфраў. На 1930 год савецкімі агентамі сталі 15 нямецкіх дыпляматаў. У 1933—1937 гадах выведнік [[Арнольд Дойч]] завербаваў звыш 20 брытанскіх чыноўнікаў, у тым ліку «[[Кембрыдзкая пяцёрка|Кембрыдзкую пяцёрку]]» на чале зь [[Кім Філбі|Кімам Філбі]]. У 1934 годзе савецкі выведнік [[Зьміцер Быстралетаў]] завербаваў шыфравальніка [[Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі]]. У 1935 годзе празь вярбоўку [[камэрдынэр]]а японскага дыплямата ў Нідэрляндах удалося сфатаграфаваць коды і шыфры ў яго сэйфе. У 1938-м у японскага дыплямата ў [[Вена|Вене]] (Аўстрыя) набылі [[шыфр]]ы амбасады Японіі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка на мяжы 1930-х гадоў|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
||
10 ліпеня 1934 году [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР]] ухваліў Пастанову аб утварэньні [[Народны камісарыят унутраных справаў|Народнага камісарыяту ўнутраных справаў]] (НКУС), у склад якога перадалі АДПУ пад назвай Галоўная ўправа дзяржаўнай бясьпекі (ГУДБ). Спадарожна Замежны аддзел пераўтварылі ў 5-ы аддзел ГУДБ. У 1938 годзе Загадам НКУС 5-ы аддзел пашырылі да 12 аддзяленьняў: 1) Нямеччына, Італія, [[Чэхаславаччына]] і [[Вугоршчына]]; 2) Кітай і Японія; 3) [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]], Румынія, [[Югаславія]] і [[Баўгарыя]]; 4) [[Ангельшчына]], Францыя, [[Швайцарыя]], [[Гішпанія]], Бэльгія і [[Нідэрлянды]]; 5) Турэччына, Іран, [[Аўганістан]] і Грэцыя; 6) Фінляндыя, Скандынавія і Прыбалтыка; 7) ЗША і Канада; 8) [[Трацкізм|трацкісты]] і правыя; 9) эміграцыя; 10) навукова-тэхнічная выведка; 11) апэратыўная тэхніка; 12) [[візы]] і ўлік іншаземцаў. Таксама ў 1938 годзе стварылі Школу асаблівага прызначэньня. На 1941 год у 5-м аддзеле ГУДБ працавала 210 чалавек. Чыстка 5-га аддзелу народнымі камісарамі ўнутраных справаў [[Мікалай Яжоў|Мікалаем Яжовым]] і [[Лаўрэнці Берыя|Лаўрэнціем Берыяй]] прывяла да рэпрэсіяў супраць 275 з 450 выведнікаў у 1935—1940 гадах. На 1939 год за мяжой дзейнічала 45 калядыпляматычных і 14 падпольных рэзыдэнтураў, аднак пасьля рэпрэсіяў у іх засталося па 1-2 чалавекі. У 1939—1940 гадах з ЗША даслалі каля 30 000 аркушаў тэхнічнай дакумэнтацыі пра больш як 150 прамысловых узораў. 16 чэрвеня 1941 год савецкі выведнік [[Аляксандар Міхайлавіч Караткоў|Аляксандар Караткоў]] даслаў паведамленьне: «Усе вайсковыя мерапрыемствы Нямеччыны па падрыхтоўцы [[Нямецка-савецкая вайна|ўзброенага выступу]] супраць СССР цалкам скончаныя і ўдар можна чакаць ва ўсялякі час». Агулам са студзеня 1941 году выведнікі даслалі звыш 100 паведамленьняў пра нямецкі напад у чэрвені. Сярод іншага, у чэрвені 1941 году вайсковы [[аташэ]] Кітаю ў Нямеччыне перадаў апэратыўны плян нямецкага камандаваньня наконт галоўных напрамкаў прасоўваньня войска пры нападзе на СССР<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў перадваенны пэрыяд (1935-1941)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
10 ліпеня 1934 году [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР]] ухваліў Пастанову аб утварэньні [[Народны камісарыят унутраных справаў|Народнага камісарыяту ўнутраных справаў]] (НКУС), у склад якога перадалі АДПУ пад назвай Галоўная ўправа дзяржаўнай бясьпекі (ГУДБ). Спадарожна Замежны аддзел пераўтварылі ў 5-ы аддзел ГУДБ. У 1938 годзе Загадам НКУС 5-ы аддзел пашырылі да 12 аддзяленьняў: 1) [[Трэці Райх|Нямеччына]], [[Каралеўства Італія (1861—1946)|Італія]], [[Чэхаславаччына]] і [[Каралеўства Вугоршчына (1920—1946)|Вугоршчына]]; 2) [[Рэспубліка Кітай|Кітай]] і [[Японская імпэрыя|Японія]]; 3) [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]], [[Каралеўства Румынія|Румынія]], [[Каралеўства Югаславія|Югаславія]] і [[Трэцяе Баўгарскае царства|Баўгарыя]]; 4) [[Вялікабрытанія|Ангельшчына]], Францыя, [[Швайцарыя]], [[Гішпанія]], Бэльгія і [[Нідэрлянды]]; 5) Турэччына, Іран, [[Аўганістан]] і [[Каралеўства Грэцыя|Грэцыя]]; 6) Фінляндыя, Скандынавія і Прыбалтыка; 7) ЗША і Канада; 8) [[Трацкізм|трацкісты]] і правыя; 9) эміграцыя; 10) навукова-тэхнічная выведка; 11) апэратыўная тэхніка; 12) [[візы]] і ўлік іншаземцаў. Таксама ў 1938 годзе стварылі Школу асаблівага прызначэньня. На 1941 год у 5-м аддзеле ГУДБ працавала 210 чалавек. Чыстка 5-га аддзелу народнымі камісарамі ўнутраных справаў [[Мікалай Яжоў|Мікалаем Яжовым]] і [[Лаўрэнці Берыя|Лаўрэнціем Берыяй]] прывяла да рэпрэсіяў супраць 275 з 450 выведнікаў у 1935—1940 гадах. На 1939 год за мяжой дзейнічала 45 калядыпляматычных і 14 падпольных рэзыдэнтураў, аднак пасьля рэпрэсіяў у іх засталося па 1-2 чалавекі. У 1939—1940 гадах з ЗША даслалі каля 30 000 аркушаў тэхнічнай дакумэнтацыі пра больш як 150 прамысловых узораў. 16 чэрвеня 1941 год савецкі выведнік [[Аляксандар Міхайлавіч Караткоў|Аляксандар Караткоў]] даслаў паведамленьне: «Усе вайсковыя мерапрыемствы Нямеччыны па падрыхтоўцы [[Нямецка-савецкая вайна|ўзброенага выступу]] супраць СССР цалкам скончаныя і ўдар можна чакаць ва ўсялякі час». Агулам са студзеня 1941 году выведнікі даслалі звыш 100 паведамленьняў пра нямецкі напад у чэрвені. Сярод іншага, у чэрвені 1941 году вайсковы [[аташэ]] Кітаю ў Нямеччыне перадаў апэратыўны плян нямецкага камандаваньня наконт галоўных напрамкаў прасоўваньня войска пры нападзе на СССР<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў перадваенны пэрыяд (1935-1941)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
||
3 лютага 1941 году 5-ы аддзел ГУДБ пераўтварылі ў 1-ю ўправу [[КДБ|Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі]]. 12 жнівень 1941 году Загадам НКУС, якому перадалі 1-ю ўправу, будову выведкі спрасьцілі да 9 аддзелаў: 1) Цэнтральна-эўрапейскі (з аддзяленьнямі Нямеччыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны і [[Украіна|ўкраінскае]]), 2) Балканскі (Баўгарыя, Румынія, Югаславія і Грэцыя), 3) Заходне-эўрапейскі (Францыя, Італія, Швайцарыя, Бэльгія і [[Партугалія]]), 4) Скандынаўскі (Фінляндыя, Швэцыя, [[Нарвэгія]], Данія і Нідэрлянды), 5) Англа-амэрыканскі (Ангельшчына, ЗША і Канада, а таксама аддзяленьні —[[Паўднёвая Амэрыка|паўднёваамэрыканскае]] і навукова-тэхнічнай выведкі), 6) 1-ы [[Далёкі Ўсход|далёкаўсходні]] (Японія, Манчжурыя і [[Карэя]]), 7) 2-і далёкаўсходні (Кітай, [[Тайлянд]] і [[Сіньцзян]]), 8) [[Сярэдні Ўсход|Сярэднеўсходні]] (Турэччына, Іран, арабскія краіны, Аўганістан і [[Брытанская Індыя]]), 9) савецкая калёнія (дыяспара). Падчас вайны дзейнічала 90 рэзыдэнтураў. На пачатак 1943 году звыш 100 апэратыўных атрадаў учыняла падрывы. У 1942 годзе ў нямецкі тыл пад [[Роўна]]м закінулі выведніка [[Мікалай Іванавіч Кузьняцоў|Мікалая Кузьняцова]], які выкрыў падрыхтоўку замаху на ўдзельнікаў [[Тэгеранская канфэрэнцыя|Тэгеранскай канфэрэнцыі]] і нямецкі плян падчас [[Курская бітва|Курскай бітвы]]. 15 лістапада 1943 году Кузьняцоў загадваў партызанскім выкраданьнем камандзіра асаблівымі войскамі Нямеччыны [[Макс Ільген|Макса Ільгена]], а на наступны дзень забіў у Роўне старшыню Вярхоўнага суду [[Райхскамісарыят Украіна|райхскамісарыяту Ўкраіны]] [[Альфрэд Функ|Альфрэда Функа]]<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Дзейнасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage05.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
3 лютага 1941 году 5-ы аддзел ГУДБ пераўтварылі ў 1-ю ўправу [[КДБ|Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі]]. 12 жнівень 1941 году Загадам НКУС, якому перадалі 1-ю ўправу, будову выведкі спрасьцілі да 9 аддзелаў: 1) Цэнтральна-эўрапейскі (з аддзяленьнямі Нямеччыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны і [[Украіна|ўкраінскае]]), 2) Балканскі (Баўгарыя, Румынія, Югаславія і Грэцыя), 3) Заходне-эўрапейскі (Францыя, Італія, Швайцарыя, Бэльгія і [[Партугалія]]), 4) Скандынаўскі (Фінляндыя, Швэцыя, [[Нарвэгія]], Данія і Нідэрлянды), 5) Англа-амэрыканскі (Ангельшчына, ЗША і Канада, а таксама аддзяленьні — [[Паўднёвая Амэрыка|паўднёваамэрыканскае]] і навукова-тэхнічнай выведкі), 6) 1-ы [[Далёкі Ўсход|далёкаўсходні]] (Японія, Манчжурыя і [[Карэя]]), 7) 2-і далёкаўсходні (Кітай, [[Тайлянд]] і [[Сіньцзян]]), 8) [[Сярэдні Ўсход|Сярэднеўсходні]] (Турэччына, Іран, арабскія краіны, Аўганістан і [[Брытанская Індыя]]), 9) савецкая калёнія (дыяспара). Падчас вайны дзейнічала 90 рэзыдэнтураў. На пачатак 1943 году звыш 100 апэратыўных атрадаў учыняла падрывы. У 1942 годзе ў нямецкі тыл пад [[Роўна]]м закінулі выведніка [[Мікалай Іванавіч Кузьняцоў|Мікалая Кузьняцова]], які выкрыў падрыхтоўку замаху на ўдзельнікаў [[Тэгеранская канфэрэнцыя|Тэгеранскай канфэрэнцыі]] і нямецкі плян падчас [[Курская бітва|Курскай бітвы]]. 15 лістапада 1943 году Кузьняцоў загадваў партызанскім выкраданьнем камандзіра асаблівымі войскамі Нямеччыны [[Макс Ільген|Макса Ільгена]], а на наступны дзень забіў у Роўне старшыню Вярхоўнага суду [[Райхскамісарыят Украіна|райхскамісарыяту Ўкраіны]] [[Альфрэд Функ|Альфрэда Функа]]<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Дзейнасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage05.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>. |
||
Увесну 1942 году нямецкі агент савецкай выведкі [[Арвід Гарнак]], які працаваў рэфэрэнтам [[Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны]], і іншы агент [[Гаро Шульцэ-Бойзэн]], які працаваў у 5-м аддзяленьні апэратыўнага аддзелу штабу Вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны, паведамілі пра галоўны ўдар нямецкага войска ў напрамку ў [[Сталінград]]а. У жніўні 1942 году нямецкая контравыведка запэленгавала і захапіла [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]] падпольнікаў групы «[[Чырвоная капэла]]», якіх арыштавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. Агулам асудзілі звыш 600 падпольнікаў, большасьць якіх расстралялі. За 1943 год савецкія выведнікі паведамілі ў вайсковую контравыведку пра 1260 агентаў нямецкай [[Управа замежнай выведкі і абароны|Управы замежнай выведкі і абароны]], якія дзейнічалі ў [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. На пачатак 1944 году ў 27 краінах дзейнічала 190 падпольных выведнікаў, сярод якіх 97 у Нямеччыне і саюзных ёй дзяржавах, у тым ліку 10 немцаў. За гады вайны памер рэзыдэнтуры ў Лёндане вырас з 4-х да 12 чалавек, якія даслалі звыш 20 000 выведвальных паведамленьняў, сярод якіх 90 % апынуліся праўдзівымі. У Кітаі знаходзілася 12 калядыпляматычных рэзыдэнтураў, у тым ліку ў [[Чунцын]]е, [[Ланьчжоў]], [[Харбін]]е і [[Шанхай|Шанхаі]], а таксама некалькі ў Сінцьзяне. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў СССР выкрылі каля 200 ангельскіх выведнікаў, зь іх 110 у Маскве, 30 у [[Мурманск]]у і 20 у складзе дэлегацыяў<ref name="б"/>. |
Увесну 1942 году нямецкі агент савецкай выведкі [[Арвід Гарнак]], які працаваў рэфэрэнтам [[Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны]], і іншы агент [[Гаро Шульцэ-Бойзэн]], які працаваў у 5-м аддзяленьні апэратыўнага аддзелу штабу Вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны, паведамілі пра галоўны ўдар нямецкага войска ў напрамку ў [[Сталінград]]а. У жніўні 1942 году нямецкая контравыведка запэленгавала і захапіла [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]] падпольнікаў групы «[[Чырвоная капэла]]», якіх арыштавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. Агулам асудзілі звыш 600 падпольнікаў, большасьць якіх расстралялі. За 1943 год савецкія выведнікі паведамілі ў вайсковую контравыведку пра 1260 агентаў нямецкай [[Управа замежнай выведкі і абароны|Управы замежнай выведкі і абароны]], якія дзейнічалі ў [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. На пачатак 1944 году ў 27 краінах дзейнічала 190 падпольных выведнікаў, сярод якіх 97 у Нямеччыне і саюзных ёй дзяржавах, у тым ліку 10 немцаў. За гады вайны памер рэзыдэнтуры ў Лёндане вырас з 4-х да 12 чалавек, якія даслалі звыш 20 000 выведвальных паведамленьняў, сярод якіх 90 % апынуліся праўдзівымі. У Кітаі знаходзілася 12 калядыпляматычных рэзыдэнтураў, у тым ліку ў [[Чунцын]]е, [[Ланьчжоў]], [[Харбін]]е і [[Шанхай|Шанхаі]], а таксама некалькі ў Сінцьзяне. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў СССР выкрылі каля 200 ангельскіх выведнікаў, зь іх 110 у Маскве, 30 у [[Мурманск]]у і 20 у складзе дэлегацыяў<ref name="б"/>. |
Вэрсія ад 15:33, 18 чэрвеня 2021
Каардынаты: 54°44′14″ пн. ш. 37°35′44″ у. д. / 54.73722° пн. ш. 37.59556° у. д.
Служба вонкавай выведкі Расеі | |
рас. Служба внешней разведки Российской Федерации | |
Эмблема | |
Абрэвіятура | СВВ РФ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 сьнежня 1920 (103 гады таму) |
Тып | ведамства |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | бясьпека ад вонкавых пагрозаў |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Хамоўнікі, вул. Астожанка, д. 51, корп. 1 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Сяргей Нарышкін[1] |
Кіроўны орган | Калегія |
Матчына кампанія | прэзыдэнт Расеі |
Зьвязаныя кампаніі | Акадэмія вонкавай выведкі (Мыцішчы, Маскоўская вобласьць) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 13 000 (2008 год) |
Сайт | svr.gov.ru |
Колішняя назва | Цэнтральная служба выведкі (да 18 сьнежня 1991 г.), 1-я галоўная ўправа КДБ (да 22 кастрычніка 1991 г.), 2-я галоўная ўправа МУС СССР (да 13 сакавіка 1954 г.), 1-я управа ГВУ (да 5 сакавіка 1953 г.), 1-я галоўная ўправа МДБ СССР (да 5 студзеня 1953 г.), Камітэт інфармацыі (да 2 лістапада 1951 г.), 1-я галоўная ўправа МДБ (да 30 траўня 1947 г.), 1-я ўправа НКДБ (да 5 сакавіка 1946 г.), 5-ы аддзел ГУДБ НКУС (да 3 лютага 1941 г.), 7-ы аддзел ГУДБ НКУС (да 9 верасьня 1938 г.), Замежны аддзел Галоўнай управы дзяржаўнай бясьпекі (да 25 сьнежня 1936 г.)[2] |
Слу́жба во́нкавай выве́дкі Расе́і — выведвальнае ведамства Расеі, заснаванае ў сьнежні 1920 году ў якасьці Замежнага аддзелу Ўсерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам.
На 2021 год прэс-бюро СВВ Расеі месьцілася ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы па вуліцы Астожанка, д. 51, корп. 1 (раён Хамоўнікі)[3]. У сьнежні 2000 году ў Маскве кіраўнікі выведак Садружнасьці незалежных дзяржаваў падпісалі Пагадненьне «Аб прынцыпах і асноўных напрамках супрацы органаў бясьпекі і выведвальных службаў дзяржаваў-удзельніцаў СНД у галіне выведвальнай дзейнасьці». Таксама бакі зацьвердзілі Палажэньне аб штогадовай Нарадзе іх кіраўнікоў. Зь 2006 году кіраўнік СВВ Расеі таксама ўваходзіць у склад Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту і прэзыдыюм Міжведамаснай камісіі супрацьдзеяньня экстрэмізму ў Расеі[4]. Цэнтральны апарат СВВ Расеі месьціўся ў Новамаскоўскай адміністрацыйнай акрузе ў вёсцы Бачурына Сосенскага пасяленьня.
Будова
На 2021 год Служба вонкавай выведкі Расеі ўлучала:
- 6 управаў — 1) аналізу і інфармацыі, 2) вонкавай контравыведкі, 3) інфарматыкі, 4) навукова-тэхнічнай распрацоўкі, 5) апэратыўнай тэхнікі, 6) гаспадарчай выведкі;
- апарат, пратакольны аддзел, прэс-бюро, службу эксплюатацыі і забесьпячэньня, а таксама апэратыўныя аддзелы;
- Акадэмію вонкавай выведкі (Мыцішчы, Маскоўская вобласьць)[5].
Задачы
На 2021 год задачамі Службы вонкавай выведкі Расеі былі:
- спрыяньне вайскова-тэхнічнай бясьпецы, гаспадарчаму і навукова-тэхнічнаму разьвіцьцю Расеі;
- пасьпяховае ажыцьцяўленьне дзяржаўнай палітыкі ў галіне бясьпекі;
- забесьпячэньне прэзыдэнта Расеі інфармацыяй для разьвязаньня праблемаў у 5 галінах — вайскова-стратэгічнай, гаспадарчай, навукова-тэхнічнай, палітычнай і экалягічнай[4].
Паўнамоцтвы
Паводле 6-га артыкула Закону Расеі «Аб вонкавай выведцы», Служба вонкавай выведкі Расеі мела 12 паўнамоцтваў на:
- усталяваньне на таемнай аснове дачыненьняў супрацы з асобамі, якія добраахвотна далі на гэта згоду;
- зашыфроўку кадравага складу і ладжаньне яго дзейнасьці з выкарыстаньнем іншай ведамаснай прыналежнасьці;
- выкарыстаньне дакумэнтаў, якія шыфруюць супрацоўнікаў кадравага складу, ведамасную прыналежнасьць падразьдзяленьняў, арганізацыяў, памяшканьняў і транспартных сродкаў;
- узаемадзеяньне з фэдэральнымі органамі контравыведкі і фэдэральнымі органамі дзяржаўнай аховы Расеі;
- заключэньне пагадненьняў для выведкі з фэдэральнымі органамі выканаўчай улады, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі Расеі;
- вызначэньне парадку фізычнай і інжынэрна-тэхнічнай аховы дзяржаўнай таямніцы ў замежных установах Расеі і прадухіленьне яе ўцечкі па тэхнічных каналах;
- ахова за мяжой расейскіх дыпляматаў і іх сем'яў;
- ахова накіраваных за мяжу грамадзянаў з допускам да дзяржаўнай таямніцы, а таксама іх сем'яў;
- узаемадзеяньне з выведкамі і контравыведкамі замежных дзяржаваў;
- стварэньне навучальных і дасьледчых установаў, архіваў, а таксама выпуск выданьняў;
- ахова ўласных сілаў, сродкаў і зьвестак пад пагрозай;
- стварэньне падразьдзяленьняў для вонкавай выведкі пры дапамозе сыстэмаў сувязі[6].
Служба
Паводле 17-га артыкула Закону Расеі «Аб вонкавай выведцы», гранічны ўзрост знаходжаньня на службе для вайскоўцаў Службы вонкавай выведкі Расеі складаў:
- 45 гадоў — для жанчынаў і вайскоўцаў у званьні ніжэй за маёра і капітана 3-га рангу;
- 50 гадоў — для маёра, падпалкоўніка і палкоўніка, а таксама капітанаў 3-га, 2-га і 1-га рангаў;
- 55 гадоў — для генэрал-маёра і генэрал-лейтэнанта, контар-адмірала і віцэ-адмірала;
- 60 гадоў — для генэрал-палкоўніка і генэрала арміі, адмірала і адмірала флёту[7].
Гісторыя
20 сьнежня 1920 году старшыня Усерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам (УНК) Фэлікс Дзяржынскі падпісаў Загад № 169 «Аб стварэньні Замежнага аддзелу УНК». Першым яго кіраўніком стаў Якаў Даўцян. 30 сьнежня 1920 году Дзяржынскі зацьвердзіў яго будову, якая ўлучала аддзел візаў з 11 чалавек[8]. 23 студзеня 1922 году УНК пераўтварылі ў Дзяржаўную палітычную ўправу (ДПУ) пры Народным камісарыяце ўнутраных справаў Расейскай СФСР. Па стварэньні Савецкага Саюзу 30 сьнежня 1922 году ДПУ пераўтварылі ў Аб’яднаную дзяржаўную палітычную ўправу (АДПУ) пры Савеце народных камісараў СССР. На 1922 году ў Замежным аддзеле АДПУ працавала 70 чалавек. Для кіраваньня выведвальнымі апаратамі за мяжой стварылі 6 сэктараў: 1) Паўночны, які ўлучаў краіны Прыбалтыкі і Скандынавію, 2) Польскі, 3) Цэнтральна-Эўрапейскі (Бэрлін і Лёндан), 4) Паўднёваэўрапейскі і балканскіх краінаў (Вена), 5) Усходні (Іран і Турэччына з Каўказу, Кітай і Японія з Хабараўска), 6) Амэрыканскі (Манрэаль і Нью-Ёрк). Мясцовыя рэзыдэнтуры складаліся з 2-4 асобаў. Асноўнымі напрамкамі былі: гаспадарчая і дыпляматычная выведка, вонкавая контравыведка і пранікненьне ў расейскія эмігранцкія суполкі[9].
У студзені 1923 году савецкі рэзыдэнт у Кітаі Якаў Даўцян вывез з Харбіну белагвардзейскі архіў. 15 жніўня 1924 году савецкі выведнік Андрэй Фёдараў пад выглядам удзельніка руху «Лібэральныя дэмакраты» перавёў праз польска-савецкую мяжу заснавальніка Расейскага палітычнага камітэту Барыса Савінкава. У СССР яго зьняволілі на 10 гадоў за стварэньне 3-й арміі Ўрангеля падчас Польска-савецкай вайны. 25 верасьня 1925 году савецкі выведнік Аляксандар Якушаў, які ўдаваў кіраўніка «Манархічнай арганізацыі цэнтральнай Расеі» («МАЦР»), перавёў праз савецка-фінскую мяжу брытанскага выведніка Сіднэя Рэйлі родам з Адэсы. 5 лістапада 1925 году Рэйлі расстралялі па прыезьдзе ў Маскву паводле прысуду 1918 году за ўдзел у змове брытанскага консула Бруса Локарта з мэтай подкупу латыскіх стралкоў у Крамлі[9]. 30 студзеня 1930 году Палітычнае бюро Цэнтральнага камітэту Ўсесаюзнай камуністычнай партыі зацьвердзіла Пастанову аб пераўтварэньні вонкавай выведкі, паводле якой стварылі 8 аддзяленьняў у складзе 121 супрацоўніка: 1) нелегальнай працы ў замежных краінах, 2) пытаньняў уезду і выезду з СССР, 3) палітычнай выедкі ў асноўных краінах Эўропы і ЗША, 4) працы ў краінах Прыбалтыкі і Фінляндыі, 5) працы ў белай эміграцыі, 6) выведкі ва ўсходніх краінах, 7) гаспадарчай выведкі, 8) навукова-тэхнічнай выведкі. Падпольныя рэзыдэнтуры стварылі ў 2 краінах Азіі — Кітаі і Турэччыне, а таксама ў ЗША і 4-х краінах Эўропы — Ангельшчыне, Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі. За 1920-я гады выведнік Васіль Пудзін выняў з сэйфа японскага дыплямата ў Манчжурыі каля 20 шыфраў. На 1930 год савецкімі агентамі сталі 15 нямецкіх дыпляматаў. У 1933—1937 гадах выведнік Арнольд Дойч завербаваў звыш 20 брытанскіх чыноўнікаў, у тым ліку «Кембрыдзкую пяцёрку» на чале зь Кімам Філбі. У 1934 годзе савецкі выведнік Зьміцер Быстралетаў завербаваў шыфравальніка Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі. У 1935 годзе празь вярбоўку камэрдынэра японскага дыплямата ў Нідэрляндах удалося сфатаграфаваць коды і шыфры ў яго сэйфе. У 1938-м у японскага дыплямата ў Вене (Аўстрыя) набылі шыфры амбасады Японіі[10].
10 ліпеня 1934 году Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР ухваліў Пастанову аб утварэньні Народнага камісарыяту ўнутраных справаў (НКУС), у склад якога перадалі АДПУ пад назвай Галоўная ўправа дзяржаўнай бясьпекі (ГУДБ). Спадарожна Замежны аддзел пераўтварылі ў 5-ы аддзел ГУДБ. У 1938 годзе Загадам НКУС 5-ы аддзел пашырылі да 12 аддзяленьняў: 1) Нямеччына, Італія, Чэхаславаччына і Вугоршчына; 2) Кітай і Японія; 3) Польшча, Румынія, Югаславія і Баўгарыя; 4) Ангельшчына, Францыя, Швайцарыя, Гішпанія, Бэльгія і Нідэрлянды; 5) Турэччына, Іран, Аўганістан і Грэцыя; 6) Фінляндыя, Скандынавія і Прыбалтыка; 7) ЗША і Канада; 8) трацкісты і правыя; 9) эміграцыя; 10) навукова-тэхнічная выведка; 11) апэратыўная тэхніка; 12) візы і ўлік іншаземцаў. Таксама ў 1938 годзе стварылі Школу асаблівага прызначэньня. На 1941 год у 5-м аддзеле ГУДБ працавала 210 чалавек. Чыстка 5-га аддзелу народнымі камісарамі ўнутраных справаў Мікалаем Яжовым і Лаўрэнціем Берыяй прывяла да рэпрэсіяў супраць 275 з 450 выведнікаў у 1935—1940 гадах. На 1939 год за мяжой дзейнічала 45 калядыпляматычных і 14 падпольных рэзыдэнтураў, аднак пасьля рэпрэсіяў у іх засталося па 1-2 чалавекі. У 1939—1940 гадах з ЗША даслалі каля 30 000 аркушаў тэхнічнай дакумэнтацыі пра больш як 150 прамысловых узораў. 16 чэрвеня 1941 год савецкі выведнік Аляксандар Караткоў даслаў паведамленьне: «Усе вайсковыя мерапрыемствы Нямеччыны па падрыхтоўцы ўзброенага выступу супраць СССР цалкам скончаныя і ўдар можна чакаць ва ўсялякі час». Агулам са студзеня 1941 году выведнікі даслалі звыш 100 паведамленьняў пра нямецкі напад у чэрвені. Сярод іншага, у чэрвені 1941 году вайсковы аташэ Кітаю ў Нямеччыне перадаў апэратыўны плян нямецкага камандаваньня наконт галоўных напрамкаў прасоўваньня войска пры нападзе на СССР[11].
3 лютага 1941 году 5-ы аддзел ГУДБ пераўтварылі ў 1-ю ўправу Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі. 12 жнівень 1941 году Загадам НКУС, якому перадалі 1-ю ўправу, будову выведкі спрасьцілі да 9 аддзелаў: 1) Цэнтральна-эўрапейскі (з аддзяленьнямі Нямеччыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны і ўкраінскае), 2) Балканскі (Баўгарыя, Румынія, Югаславія і Грэцыя), 3) Заходне-эўрапейскі (Францыя, Італія, Швайцарыя, Бэльгія і Партугалія), 4) Скандынаўскі (Фінляндыя, Швэцыя, Нарвэгія, Данія і Нідэрлянды), 5) Англа-амэрыканскі (Ангельшчына, ЗША і Канада, а таксама аддзяленьні — паўднёваамэрыканскае і навукова-тэхнічнай выведкі), 6) 1-ы далёкаўсходні (Японія, Манчжурыя і Карэя), 7) 2-і далёкаўсходні (Кітай, Тайлянд і Сіньцзян), 8) Сярэднеўсходні (Турэччына, Іран, арабскія краіны, Аўганістан і Брытанская Індыя), 9) савецкая калёнія (дыяспара). Падчас вайны дзейнічала 90 рэзыдэнтураў. На пачатак 1943 году звыш 100 апэратыўных атрадаў учыняла падрывы. У 1942 годзе ў нямецкі тыл пад Роўнам закінулі выведніка Мікалая Кузьняцова, які выкрыў падрыхтоўку замаху на ўдзельнікаў Тэгеранскай канфэрэнцыі і нямецкі плян падчас Курскай бітвы. 15 лістапада 1943 году Кузьняцоў загадваў партызанскім выкраданьнем камандзіра асаблівымі войскамі Нямеччыны Макса Ільгена, а на наступны дзень забіў у Роўне старшыню Вярхоўнага суду райхскамісарыяту Ўкраіны Альфрэда Функа[12].
Увесну 1942 году нямецкі агент савецкай выведкі Арвід Гарнак, які працаваў рэфэрэнтам Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны, і іншы агент Гаро Шульцэ-Бойзэн, які працаваў у 5-м аддзяленьні апэратыўнага аддзелу штабу Вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны, паведамілі пра галоўны ўдар нямецкага войска ў напрамку ў Сталінграда. У жніўні 1942 году нямецкая контравыведка запэленгавала і захапіла радыёстанцыю падпольнікаў групы «Чырвоная капэла», якіх арыштавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. Агулам асудзілі звыш 600 падпольнікаў, большасьць якіх расстралялі. За 1943 год савецкія выведнікі паведамілі ў вайсковую контравыведку пра 1260 агентаў нямецкай Управы замежнай выведкі і абароны, якія дзейнічалі ў Чырвонай арміі. На пачатак 1944 году ў 27 краінах дзейнічала 190 падпольных выведнікаў, сярод якіх 97 у Нямеччыне і саюзных ёй дзяржавах, у тым ліку 10 немцаў. За гады вайны памер рэзыдэнтуры ў Лёндане вырас з 4-х да 12 чалавек, якія даслалі звыш 20 000 выведвальных паведамленьняў, сярод якіх 90 % апынуліся праўдзівымі. У Кітаі знаходзілася 12 калядыпляматычных рэзыдэнтураў, у тым ліку ў Чунцыне, Ланьчжоў, Харбіне і Шанхаі, а таксама некалькі ў Сінцьзяне. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў СССР выкрылі каля 200 ангельскіх выведнікаў, зь іх 110 у Маскве, 30 у Мурманску і 20 у складзе дэлегацыяў[12].
Халодная вайна
На пачатку чэрвеня 1945 году нямецкі фізык Кляўс Фукс, які ўдзельнічаў у «Мангэтанскім праекце» ў ЗША, перадаў савецкаму агенту падрабязную дакумэнтацыю атамнай бомбы[13]. У верасьні 1945 году згарнулі выведку ў Канадзе праз выдачу кодаў з боку мясцовага шыфравальніка Галоўнай выведвальнай управы Гузенкі. 15 сакавіка 1946 году 1-ю ўправу НКДБ, перададзеную яму 14 красавіка 1943 году ад НКУС, пераўтварылі ў 1-ю галоўную ўправу Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МДБ) СССР. 30 траўня 1947 году 1-ю галоўную ўправу МДБ пераўтварылі ў Камітэт інфармацыі пры Савеце міністраў СССР, у склад якога таксама ўлучылі Галоўную выведвальную ўправу Генэральнага штабу Савецкай арміі. 29 студзеня 1949 году Камітэт інфармацыі падпарадкавалі Міністэрству замежных справаў СССР. У вонкавай выведцы ўвялі галоўных рэзыдэнтаў, якіх прызначалі амбасадары. 1 кастрычніка 1949 году згарнулі выведку ў Кітаі ў сувязі з абвяшчэньнем Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 1950—1951 гадах савецкая выведка атрымала звыш 200 паведамленьняў ад агентуры ў Ізраілі, у тым ліку пратаколы таемных паседжаньняў ураду Ізраілю[14].
5 сакавіка 1953 году 1-ю ўправу Галоўнай выведвальнай управы МДБ пераўтварылі ў 2-ю галоўную ўправу Міністэрства ўнутраных справаў СССР. У траўні 1953 году міністар унутраных справаў Лаўрэнці Берыя пераўтварыў амэрыканскі аддзел 2-й галоўнай управы ў аддзел ЗША, Канады, Ангельшчыны, Мэксыкі і Аргентыны са скарочаным штатам у 24 чалавекі. Управу Заходняй Эўропы Берыя пераўтварыў у аддзел. 13 сакавіка 1954 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР ухваліў Пастанову аб стварэньні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пры СМ СССР. КДБ перадалі 2-ю галоўную ўправу МУС, якую пераўтварылі ў 1-ю галоўную ўправу. Яе ранейшую будову ў складзе МДБ аднавілі. На 1954 год 1-я галоўная ўправа КДБ налічвала 3 (пад-)управы: 1) нелегальнай выведкі, 2) навукова-тэхнічнай выведкі, 3) вонкавай контравыведкі. Таксама ў яе складзе дзейнічалі 10 аддзелаў: 1) амэрыканскі, 2) Лацінскай Амэрыкі, 3) Скандынаўскіх краінаў і Фінляндыі, 4) Нямеччыны, Аўстрыі і Швайцарыі, 5) Францыі і Бэнілюксу, 6) Далёкаўсходні (Японія і Карэя), 7) Паўднёва-Ўсходняй Азіі, 8) Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, 9) «Д» (актыўныя мерапрыемствы), 10) шыфраддзел. 20 ліпеня 1954 году старшыня Ведамства аховы канстытуцыйнага ладу (ВАКЛ) Заходняй Нямеччыны Ота Ён пасьля сустрэчы з супрацоўнікам КДБ Вадзімам Кучыным вырашыў перайсьці ва Ўсходні Бэрлін і застацца ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. У сьнежні 1954 году ва Ўсходні Бэрлін вывелі начальніка выведвальнага аддзелу ВАКЛ Хайнца і начальніка яго філіі ў Заходнім Бэрліне Кольба. У выніку ў НДР выкрылі 36 агентаў Заходняй Нямеччыны[15].
На 1960 год у будове вонкавай выведкі дадаліся: управа апэратыўнай тэхнікі, служба інфармацыйна-аналітычнай працы. Таксама аддзел «Д» павысілі да службы актыўных мерапрыемстваў, а шыфраддзел — да шыфравальнай службы. Пазьней стварылі афрыканскі аддзел. Пасьля правалу амэрыканскай высадкі на Кубу ў красавіку 1961 году ў заліве Сьвіней савецкая выведка паведаміла старшыні ўраду СССР Мікіту Хрушчову пра падрыхтоўку паўторнай спробы. У выніку ўвесну 1962 году ў Маскве Хрушчоў перамовіў зь міністрам узброеных сілаў Кубы Раулем Кастрам пра разьмяшчэньне балістычных ракетаў сярэдняй далёкасьці, што выклікала Кубінскі крызіс[16]. На 1970 год лік аддзелаў вырас да 20, у тым ліку за кошт Сярэдняй Азіі. Цэнтральны апарат разьмясьцілі ў мікрараёне Ясенева (Чаромушкінскі раён). На пачатку лістапада 1975 году савецкія выведнікі перамовілі са старшынёй Народнага руху за вызваленьне Анголы Агуштыньню Нэту наконт уварваньня з Паўднёвай Афрыкі праз Намібію. У выніку 10 лістапада ў Луандзе самалётам высадзілі кубінскі батальён, які ў баі пад Кіфандонга на рацэ Бэнгу разьбіў бронетанкавую калёну ПАР. У выніку Грамадзянская вайна ў Анголе доўжылася да 2002 году[17].
20 ліпеня 1985 году начальнік Лёнданскай рэзыдэнтуры Алег Гардзіеўскі ўцёк з Масквы ў Лёндан праз савецка-фінскую мяжу. Гэта прывяло да паралюшу вонкавай выведкі ў Ангельшчыне. 30 кастрычніка 1985 году ў Бэйруце (Лібан) вызвалілі 3-х савецкіх закладнікаў пасьля закліку кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны Ясіра Арафата, да якога зьвярнуліся савецкія выведнікі. У студзені 1986 году рэзыдэнтура ў Емэне зладзіла вываз з Адэну 8000 савецкіх і 2000 іншаземных грамадзянаў пасьля пачатку баёў у горадзе[18].
Самастойная служба
25 лістапада 1991 году прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў зацьвердзіў сваім Указам «Палажэньне аб Цэнтральнай службе выведкі» (ЦСВ), якую ўтварылі зь 1-й галоўнай управы КДБ. 13 сьнежня 1991 году стварылі прэс-бюро ЦСВ. 18 сьнежня 1991 году расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын перайменаваў сваім Указам ЦСВ у Службу вонкавай выведкі Расейскай Фэдэрацыі. У 1992 годзе ўхвалілі Закон Расеі «Аб вонкавай выведцы» і зацьвердзілі «Палажэньне аб СВВ Расеі», што замацавала яе наўпроставае падначаленьне прэзыдэнту Расеі. 4 красавіка 1993 году ў Алмаце (Казахстан) кіраўнікі выведак Садружнасьці незалежных дзяржаваў падпісалі Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне вонкавай выведкі», паводле якога адпаведныя выведкі наладзілі абмен выведанымі зьвесткамі і адмовіліся ад выведкі супраць адно аднаго. 8 сьнежня 1995 году зацьвердзілі новую рэдакцыю Закону «Аб вонкавай выведцы». На пачатку 1990-х гадоў зачынілі звыш 30 рэзыдэнтураў у Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Таксама скарацілі 30 % супрацоўнікаў. У 2-й палове 1990-х гадоў заключылі пагадненьні аб супрацы з выведкамі Ангельшчыны, ЗША, Нямеччыны, Паўднёвай Карэі і Аргентыны наконт тэрарызму, наркагандлю, распаўсюду зброі масавага паражэньня і экалёгіі[19].
На 1995 году рэзыдэнтура ў Нью-Ёрку (ЗША) складалася зь 7 падразьдзяленьняў: 1) палітычнай выведкі (ПВ), 2) вонкавай контравыведкі (ВКВ), 3) навукова-тэхнічнай выведкі (НТВ), 4) радыёперахопу (РП), 5) гаспадарчай выведкі (ГВ), 6) незаконнай выведкі (НВ), 7) тэхнічных апэрацыяў (ТА)[20]. У сакавіку 1998 году Служба вонкавай выведкі Расеі ўтварыла атрад спэцыяльнага прызначэньня «Заслона» дзеля вывазу расейскіх грамадзянаў з краінаў, дзе ішла вайна. Такі вываз у выглядзе апэрацыі «Прарыў» праводзілі ў Іране, Іраку (Ірацкая вайна, 2003 год), Лібіі (Грамадзянская вайна ў Лібіі, 2011 год), Сырыі (Дамаск, Грамадзянская вайна ў Сырыі, 2011 год) і Емэне (Сана, красавік 2015 году), у тым ліку дыпляматаў ЗША ў апошнім выпадку. Пастаяннымі задачамі атраду былі: ахова расейскіх амбасадараў, носьбітаў дзяржаўнай таямніцы і ўтойваньне агентаў. Гэтыя задачы былі больш надзённымі для амбасадаў Расеі ў Нямеччыне, Ангельшчыне і Францыі[21].
У верасьні 1999 году расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын заявіў, што Служба вонкавай выведкі Расеі адыгрывае большую ролю ў акрэсьленьні расейскай замежнай палітыкі, чым Міністэрства замежных справаў Расеі[22]. На чэрвень 2000 году ў СВВ Расеі налічвалася 12 000 супрацоўнікаў[23]. Улетку 2006 году зацьвердзілі Закон, паводле якога СВВ Расеі ўпаўнаважвалася забіваць за мяжой падазраваных у тэрарызьме на загад прэзыдэнта Расеі[24]. 28 чэрвеня 2010 году супрацоўнікі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША арыштавалі 11 агентаў СВВ Расеі, у тым ліку Ганну Чапман. Зь іх 10 затрымалі ў ЗША і аднаго на Кіпры. Іх абвінавацілі «ў змове дзеля дзеяньня ў якасьці агентаў чужой дзяржавы» і адмываньні грошай[25]. 27 чэрвеня 2011 году Маскоўскі акруговы вайсковы суд завочна вырак намесьніка начальніка ўправы «С» у СВВ Аляксандра Пацеева (нар. 1952, Лунінец, цяпер Беларусь) да 25 гадоў пазбаўленьня волі за дэзэртэрства ў ЗША і дзяржаўную здраду ў выглядзе раскрыцьця 11 расейскіх агентаў, арыштаваных ФБР[26]. 27 жніўня 2012 году СВВ Расеі абвясьціла 3 тэндэры на распрацоўку апраграмаваньня коштам 30 млн расейскіх рублёў (943 тыс. $) дзеля: сачэньня «Дыспут» і кіраваньня супольнасьцю «Манітор-3», а таксама ўкідваньня ў сацыяльныя сеткі і блогі «Шторм-12». Выпрабаваньні прызначылі на блогах ва Ўкраіне і Беларусі[27]. 18 красавіка 2021 году міністар замежных справаў Чэхіі Ян Гамачак заявіў пра высылку 18 расейскіх дыпляматаў, сярод якіх выявілі выведнікаў Службы вонкавай выведкі Расеі[28].
Кіраўнікі
- Сяргей Нарышкін (зь 5 кастрычніка 2016 году)
- Міхаіл Фрадкоў (9 кастрычніка 2007 — 5 кастрычніка 2016)
- Сяргей Лебедзеў (20 траўня 2000 — 8 кастрычніка 2007)
- Вячаслаў Трубнікаў (10 студзеня 1996 — 20 траўня 2000)
- Яўген Прымакоў (30 верасьня 1991 — 9 студзеня 1996)
- Вячаслаў Гургенаў (выканаўца абавязкаў, 22—30 верасьня 1991)
- Леанід Шабаршын (6 лютага 1989 — 22 верасьня 1991)
- Вадзім Кірпічэнка (выканаўца абавязкаў, 1 кастрычніка 1988 — 6 лютага 1989)
- Уладзімер Кручкоў (13 студзеня 1974 — 1 кастрычніка 1988)
- Фёдар Морцін (15 ліпеня 1971 — 13 студзеня 1974)
- Аляксандар Сахароўскі (23 чэрвеня 1955 — 15 ліпеня 1971)
- Аляксандар Панюшкін (17 ліпеня 1953 — 23 чэрвеня 1955)
- Аляксандар Караткоў (выканаўца абавязкаў, 28 траўня — 17 ліпеня 1953)
- Васіль Расны (5 сакавіка — 28 траўня 1953)
- Яўген Пітаўранаў (5 студзеня — 5 сакавіка 1953)
- Сяргей Саўчанка (19 верасьня 1949 — 5 студзеня 1953)
- Пётар Фядотаў (7 верасьня 1946 — 19 верасьня 1949)
- Пётар Кубаткін (15 чэрвеня — 7 верасьня 1946)
- Павал Фіцін (13 траўня 1939 — 15 чэрвеня 1946)
- Уладзімер Дэканозаў (2 сьнежня 1938 — 13 траўня 1939)
- Павал Судаплатаў (выканаўца абавязкаў, 2 лістапада — 2 сьнежня 1938)
- Зэльман Пасаў (9 чэрвеня — 2 лістапада 1938)
- Сяргей Шпігельглаз (выканаўца абавязкаў, 17 лютага — 9 чэрвеня 1938)
- Абрам Слуцкі (21 лютага 1935 — 17 лютага 1938)
- Артур Фраўчы (1 жніўня 1931 — 21 траўня 1935)
- Станіслаў Месінг (27 кастрычніка 1929 — 1 жніўня 1931)
- Мэір Трылісер (13 сакавіка 1922 — 27 кастрычніка 1929)
- Саламон Магілёўскі (6 жніўня 1921 — 13 сакавіка 1922)
- Якаў Даўцян (10 красавіка — 6 жніўня 1921)
- Рубэн Катанян (20 студзеня — 10 красавіка 1921)
- Якаў Даўцян (выканаўца абавязкаў, 20 сьнежня 1920 — 20 студзеня 1921)[29]
Беларусь
3 верасьня 1992 году Служба вонкавай выведкі Расеі і Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі заключылі Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці»[30]. 19 траўня 2016 году ў Менску прайшло 40-е паседжаньне Рады кіраўнікоў органаў бясьпекі і спэцыяльных службаў дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў (РОВБ) з удзелам СВВ Расеі. Пры РОВБ дзейнічалі 4 камісіі: 1) навукова-тэхнічнай супрацы, 2) інфармацыйнай бясьпекі, 3) супрацы ў галіне папярэдняга сьледзтва, 4) забесьпячэньня бясьпекі міжнародных транспартных зносін[31].
17 траўня 2017 году кіраўнік СВВ Расеі Сяргей Нарышкін сустрэўся з А. Лукашэнкам у Менску[32]. На сустрэчы ўзгаднілі напрамкі супрацы выведак у галіне абароны дзяржаўных зацікаўленасьцяў[33]. 22 кастрычніка 2020 году Сяргей Нарышкін паўторна сустрэўся з А. Лукашэнкам у Палацы незалежнасьці, дзе падзякаваў за правядзеньне ў Менску Калегіі выведак Беларусі і Расеі[34]. 3 чэрвеня 2021 году ў Віцебску адбылося 20-е сумеснае паседжаньне КДБ Беларусі і СВВ Расеі, якое прайшло з удзелам старшыні СВВ Сяргеем Нарышкіным[35].
Крыніцы
- ^ Кіраўнік (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
- ^ Назвы (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Пра прэс-бюро (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ а б Мэты і задачы (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Будова і кіраўніцтва (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Паўнамоцтвы (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Фэдэральны закон Расеі «Аб вонкавай выведцы» ад 8 сьнежня 1995 г. (рас.) // Афіцыйны інтэрнэт-партал прававых зьвестак Расеі, 9 лістапада 2020 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Зараджэньне вонкавай выведкі (1917-1920) (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ а б Станаўленьне вонкавай выведкі (1921—1925) (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка на мяжы 1930-х гадоў (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў перадваенны пэрыяд (1935-1941) (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ а б Дзейнасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Выведка і стварэньне атамнай бомбы (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў паваенны час (1945-1953) (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў 50-х пачатку — 60-х гадоў (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў 60-х гадах (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў 70-х гадах (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў 80-х гадах (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Вонкавая выведка ў 90-х гадах (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Піт Эрлі. Таварыш Джэй: Нераскрытыя таямніцы галоўнага шпега Расеі ў Амэрыцы пасьля сканчэньня Халоднай вайны = Comrade J: The Untold Secrets of Russia's Master Spy in America after the End of the Cold War. — Нью-Ёрк: Путнам, 2008. — С. 23. — 352 с. — ISBN 978-0-399-15439-33
- ^ Віктар Сакірка. «Заслона» ад варожых агентаў (рас.) // Тэлерадыёкампанія «Зорка» (Расея), 22 кастрычніка 2015 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Стужка навінаў за 2 чэрвеня 2000 году (Будучыня расейскай замежнай выведкі пры Пуціне) (анг.) // Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа», 2 чэрвеня 2000 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Сяргей Навумчык. 2000, Алена Бонэр: Дакумэнт з КГБ ёсьць, што КГБ — злодзеі // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 чэрвеня 2020 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ 78% расейскай палітычнай эліты – з КДБ або ФСБ // Партал «Беларуская салідарнасьць», 14 сьнежня 2006 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Ян Максімюк. Паляваньне на расейскіх шпіёнаў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 20 чэрвеня 2010 г. Праверана 24 траўня 2021 г.
- ^ Расейскі дэзертыр Пацееў выехаў у ЗША празь Беларусь // Газэта «Наша ніва», 27 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 траўня 2021 г.
- ^ Расейская разьведка апрабуе новую сыстэму на блогах беларусаў і ўкраінцаў // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 27 жніўня 2012 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ АД. Улады Чэхіі высылаюць з краіны 18 расейскіх дыпляматаў // Тэлеканал «Белсат», 18 красавіка 2021 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Кіраўнікі (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- ^ Міжнародная супраца // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, 2021 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Аб выніках 40-га пасяджэньня РОВБ // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, 19 траўня 2016 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Службы зьнешняй разьведкі Расеі // Белтэлерадыёкампанія, 17 кастрычніка 2017 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Разьведвальныя службы Беларусі і Расеі наладзілі цеснае супрацоўніцтва // Радыё «Беларусь», 17 кастрычніка 2017 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Сустрэча з дырэктарам Службы зьнешняй разьведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 22 кастрычніка 2020 г. Праверана 23 траўня 2021 г.
- ^ Алеся Пушнякова. Нарышкін: мы высока ацэньваем узровень узаемадзеяньня паміж спэцслужбамі Расеі і Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 чэрвеня 2021 г. Праверана 5 чэрвеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
- Краіны (рас.) // Служба вонкавай выведкі Расеі, 2021 г. Праверана 22 траўня 2021 г.
- Постаці (рас.)
- Адправіць зварот