Латыскія стралкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Латыскія стралкі (па-латыску: Latviešu StrēlniekiLatviešu Strēlnieki) — асабісты склад стралковых частак, сфармаваных у 1915 годзе падчас Першай сусьветнай вайны з жыхароў Ліфляндскай, Курляндскай і Віцебскай губэрняў. У 1916 годзе разгорнутыя ў латыскую стралковую дывізію. У васьмі латыскіх стралковых палках служыла да 40 тысячаў чалавек. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі, падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі латыскія палкі падтрымалі бальшавікоў і сталі адной зь першых воінскіх частак, якія сталі асновай РСЧА.

Зьяўляліся самым буйным нацыянальным вайсковым фармаваньнем у складзе Чырвонай арміі. Выкарыстоўваліся як выключна баяздольная сіла на баку бальшавікоў. Агульная колькасьць каля 80 тысячаў чалавек. Палкі латыскіх стралкоў шырока ўжываліся па ўсім фронце Грамадзянскай вайны.

Часткі латыскіх стралкоў адрозьніваліся жалезнай дысцыплінай, выкарыстоўваліся для падаўленьня антыбальшавіцкіх паўстаньняў у шэрагу гарадоў (Яраслаўль, Мурам, Рыбінск, Калуга, Саратаў, Ноўгарад і інш.).

Каля 9500 латыскіх стралкоў ваявала на баку белых. 11 000 былых стральцоў вярнуліся ў Латвію пасьля 1920 году. Іншыя засталіся ў Савецкай Расеі. Многія камандзіры латыскіх стралкоў пасьля расфармаваньня частак змаглі дасягнуць вялікіх кіруючых пастоў. Так, першым начальнікам ГУЛАГ быў былы латыскі стралок Фёдар Эйхманс. Латыскія стралкі займалі значныя пасады ў Чырвонай арміі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Латыскія стралкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў