Адмірал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Адмірал (па-нідэрляндзку: admiraal, з арабскай Амір аль — «уладар» (чаго-небудзь), скарачэньне ад араб. أمير البحر амір аль махры — «уладар мора») — вайсковае званьне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флётах (сілах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эўропе ўвайшло ва ўжытак у XII ст., замясьціўшы запазычаныя грэцкія і рымскія тэрміны (наварх, дуўмвір, прэфэкт наваліс і іншыя). Па рэглямэнце паруснага флёту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сіламі), віцэ-адмірал (намесьнік адмірала) — рэзэрвам, які звычайна разьмяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам выведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагодзьдзя былі таксама званьні арыр- або рэар-адмірал і шаўтбэнахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контар-адмірала.

Адміралы-беларусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]