Гутаркі ўдзельніка:Gleb Leo

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Crystal Clear app korganizer.png Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Icon apps query.svg Other languages? Welcome to the Embassy.
Transmission Icon.svg Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Вікісуполка[рэдагаваць крыніцу]

Запрашаю адзначыцца на старонцы вікісуполкі Беларусі ў падразьдзеле «Заснавальнікі і ўдзельнікі», бо з 2 ліпеня 2019 году зрабілі 1043 рэдагаваньні.--Удзельнік:W 16:46, 29 студзеня 2020 (UTC+3)

Жэчпосполітай[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Вы напісалі: «Ня трэба зьмяняць артаграфію цытаты, бо гэтай цытатай і дэманструецца асаблівасьць гаворкі некаторых ліцьвінаў». Дзе гэтую цытату можна ўбачыць? І чаму трэба абавязкова прыводзіць цытату з памылкамі? Хто забараніў іх выпраўляць? --Ліцьвін (гутаркі) 20:22, 23 лютага 2020 (+03)

Вітаю, крыніца цытаты якраз ўказаная (нумар 14), а гэтыя памылкі (то бок, адыход ад літаратурнае мовы) і зьяўляюцца асаблівасьцю гаворкі. Мы ж ня будзем прыводзіць пісьмовы прыклад нейкага дыялекту, выправіўшы там усе адыходы ад літаратурнай нормы.
Я кажу пра тэкст на беларускай мове. Тамака тэкст на расейскай мове. --Ліцьвін (гутаркі) 22:55, 23 лютага 2020 (+03)

Выбачаюся, не заўважыў, што пераблытаў спасылкі, ужо паправіў.

Цікава атрымоўваецца. У артыкуле напісана, што «Прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс... Аднак прыхільнікі руху збольшага выступаюць за лацінку, але частка ліча іх роўназначнымі. Ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі, якія, на іх думку, натуральны для беларускае мовы, або з інтэрнацыяналізмамі, каб пазбавіцца русізмаў». Так, «прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс», але «збольшага выступаюць за лацінку». Пры гэтым далей ужо сьцьвярджаецца, што «ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі». Дык «прыхільнікі руху» і/ці «ліцьвіны» «часта выкарыстоўваць клясычны правапіс»? Таксама незразумела, якія ліцьвіны ўжываюць беларускую мову зь некаторымі палянізмамі. І таксама не прыводзяцца прыклады гэтых палянізмаў. «перыяд», «тэй», «полоно-літвінамі», «Жэчпосполітай», «Жэчпосполітэй», «пасьлей», «Католіцкая»... — гэта прыклады з клясычнага правапісу альбо з лацінкі? А можа гэта якраз і ёсьць тыя самыя палянізмы? Нейкія недарэчныя палянізмы атрымоўваюцца. А можа гэта ўжо асобная мова? І хто гэтую мову прыдумаў? Другі клясычны правапіс? Ужо з палянізмамі? Шчыра кажучы, я ўжо не разумею, што адбываецца. Але я бачу, што хтосьці проста дрэнна ведае клясычны правапіс і таму піша як хоча. Што тычыцца артыкула, то калі вы пішыце, што прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс, а таксама лацінку, то, калі ласка, і прыводзьце тэксты, якія напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам і лацінкай. P.S. Асабіста я не зьяўляюся прыхільнікам нейкага незразумела руху, але пры гэтым я вызнаю, што я ліцьвін. Я карыстаюся менавіта клясычным правапісам. Калі хтосьці лічыць сябе таксама ліцьвінам, але пакуль вельмі дрэнна ведае клясычны правапіс і таму «ўжывае беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі», то лепш шчыра сказаць, што ён проста дрэнна ведае клясычны правапіс і пасьля гэтага яму больш не спатрэбіце выдумляць нейкія палянізмы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:46, 24 лютага 2020 (+03)

Ну, я ўжо праверыў тыя словы, што ўспрыняў за палянізмы, на дзіва, яны былі ў слоўніках. Але «Жэчпосполітай» ды «пасьлей» ужо не знаходзіцца там. Тады, падобна, артаграфічныя памылкі збольшага можна паправіць, падобна.

Дык «перыяд», «тэй», «полоно-літвінамі» і «Католіцкая» таксама раней сустракаліся ў слоўніках? Я прапаную зрабіць так. Спачатку трэба вызначыцца з тым, пра што артыкул Ліцьвінства: альбо пра філязофска-палітычную плынь альбо пра нейкі рух. Калі я правільна зразумеў, то ўсё ж артыкул пра першае. Адпаведна ўсялякія вынаходніцтвы ўсялякіх рухаў трэба выдаліць з артыкула Ліцьвінства. Падразьдзел Мова можна перапрацаваць наступным чынам: «Прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс. Пры гэтым некаторыя выступаюць за лацінку. Ліцьвіны мову сваю называюць адпаведна ліцьвінскай або літоўскай». Усялякія прыклады трэба перанесьці ў артыкул пра рух. --Ліцьвін (гутаркі) 15:44, 24 лютага 2020 (+03)

Тэма, відавочна, філязофска-палітычная плынь. Можна скараціць гэтак, а асобна пісаць пра рух, на маю думку, сэнсу ня мае, бо па-сутнасьці пра яго ўжо ўсё напісана ў разьдзеле «Гісторыя».

38-я Вікісустрэча[рэдагаваць крыніцу]

Запрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» (Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--Удзельнік:W 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)

Дзякуй за запрашэньне, але, на жаль, я не змагу. Зычу там плённага абмеркаваньня розных пытаньняў.