Абмеркаваньне:Служба вонкавай выведкі Расеі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

22 траўня 2021 году стварыў артыкул да конкурсу «Віківясна-2021». 23 траўня дапоўніў яго да 60 кілябайтаў, што больш чым у расейскім разьдзеле і ва ўсіх іншых, акрамя францускага. Артыкул улучае ўводзіны і 5 вольных выяваў, 9 разьдзелаў і падразьдзелаў на падставе 31 крыніцы, шаблён-картку і катэгорыі, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў).--Удзельнік:W 14:51, 23 траўня 2021 (UTC+3)

Мяркую, было б няблага дадаць з Украінскай Вікіпэдыі uk:Служба зовнішньої розвідки Російської Федерації#Відомі провали. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:07, 23 траўня 2021 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за параду. Дадаў 2 крыніцы пра арышт 11 расейскіх агентаў. Ці варта яшчэ што дапрацаваць?--Удзельнік:W 10:44 24 траўня 2021 (UTC+3)