Перайсьці да зьместу

Леанід Ханкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Ханкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 жніўня 1995(1995-08-21)[1] (29 гадоў)
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Куявяк Коваль[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2012—2016 Смалявічы 95 (14)
2017—2018 Дняпро Магілёў 40 (16)
2018 Белшына 8 (3)
2019 Дняпро Магілёў[d] 12 (1)
2019 Гарадзея 2 (0)
2020 Смалявічы 14 (3)
2021 Смаргонь 9 (0)
2021 Хваля 12 (0)
2022 Улацлавія Улацлавак[d]
2022—4 Куявяк Коваль[d]

Леанід Ханкевіч (нарадзіўся 21 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Куявяк».

Пачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 году перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сэзонаў выступаў у Першай лізе, дзе быў адным з асноўных нападнікаў.

У сакавіку 2017 году перайшоў у менскі «Прамень»[2]. У сэзоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сэзону саступіў пяршынства аднаклюбніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 году разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сэзону, аднак у лютым 2018 году накіраваўся ў «Белшыну»[3], якой у выніку быў аддадзены ў арэнду. У чэрвені 2018 году датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»[4] і пазьней быў заяўлены за каманду на другую палову сэзону ў Найвышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў асноўным складзе.

У пачатку 2019 году ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 году выправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку ўзмоцніў склад каманды[5]. Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выходзіў на поле праз траўму. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[6]. У першай палове 2020 году заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»[7]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней зьяўляўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2020 году пакінуў «Смалявічы»[8].

У пачатку 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі» і берасьцейскім «Дынама», а ў лютым стаў гульцом «Смаргоні»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[10]. Пасьля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»[11], дзе звычайна выходзіў на замену. У сьнежні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[12]. У лютым 2022 году далучыўся да польскага клюбу «Ўлацлавія»[13], а летам перабраўся ў «Куявяк» з Коваля[14].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2018 Першая ліга 8 3
Прамень Найвышэйшая ліга 10 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]