Уладзіслаў Ложкін
| Уладзіслаў Ложкін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 сакавіка 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 69 кг[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Берасьце | |
| Нумар | 25 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Дынама Менск | 54 (10) |
| 2020 | → Смалявічы | 10 (3) |
| 2023 | Туран | 26 (20) |
| 2024 | Славія Мазыр | 14 (3) |
| 2024—2025 | Уфа | 31 (5) |
| 2025 | Чарнаморац Новарасейск | 15 (0) |
| 2026— | Дынама Берасьце | |
| Зборныя | ||
| 2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
| 2020—2023 | Беларусь (да 21) | 22 (4) |
Уладзісла́ў Ло́жкін (нар. 25 сакавіка 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік берасьцейскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазьней далучыўся да школы менскага «Дынама». З пачатку 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 26 чэрвеня 2019 году ўпершыню зьявіўся на пляцоўцы ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на зьмену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (2:0). Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 году ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.
У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу зь лікам 3:1. У далейшым быў асноўным нападнікам каманды, але і ня выратаваў яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у ейным складзе сэзон 2021 году. Рэгулярна зьяўляўся ў асноўным складзе, у 2021 годзе пераважна выходзіў у стартавым складзе, а ў 2022 годзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмену. Па заканчэньні сэзона 2022 году скончыўся кантракт з дынамаўцамі і гулец стаў вольным агентам.
У лютым 2023 году пачаў трэнавацца з «Туранам» з другога дывізіёну Казахстану і ў сакавіку трапіў у заяўку каманды на сэзон. 15 сакавіка 2024 году стала вядома, што нападнік далучыўся да мазырскай «Славіі»[4], дзе быў гульцом асноўнага складу. 12 ліпеня 2024 году нечакана пакінуў клюб, скасаваўшы кантракт на ўзаемную згоду бакоў[5]. У тым жа месяцы прыяднаўся да расейскай «Уфы», дэбютаваўшы ў ейным складзе 21 ліпеня. 25 жніўня на 45-й хвіліне гульні 7-га туру Першай лігі правёў у браму «Сочы» дэбютны гол, аднак ягоная каманда саступіла зь лікам 3:4. Амаль праз год пасьля далучэньня да ўфімцаў сышоў з клюбу, але застаўся ў Расеі, склаўшы працоўную ўгоду з «Чарнаморцам», які таксама спаборнічаў у другім дывізіёне. 31 сьнежня 2025 году зьявілася афіцыйнае паведамленьне аб далучэньні футбаліста да берасьцейскага «Дынама»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2019 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Разьвіцьця ў Менску. У сакавіку 2019 году выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі (да 21 гадоў), калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць Нідэрляндаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/lozhkin-uladzislau
- ↑ Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи»
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи"
- ↑ "Славия" усилилась Владиславом Ложкиным
- ↑ Ложкин покинул Мозырь // Прессбол, 12.07.2024 г. Архіўная копія ад 17.07.2024 г.
- ↑ Владислав Ложкин пополнил состав «Динамо-Брест» (рас.). Афіцыйны сайт ФК «Дынама» Берасьце (2025-12-31). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Туран» Туркестан
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Ўфа»
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Новарасейск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты