Перайсьці да зьместу

Анатоль Макараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Макараў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 красавіка 1996(1996-04-10)[1] (28 гадоў)
Рост 183 см[2]
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сочы
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2018 Слонім-2017 26 (3)
2019—2020 Смалявічы 53 (8)
2021—2023 Тарпэда-БелАЗ 41 (0)
2023—2024 Арсэнал Тула 31 (2)
2024—4 Сочы

Анато́ль Мака́раў (нар. 10 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Сочы».

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». З 2013 году гуляў за клюбны дубль, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на пляцоўку не выходзіў. У лютым 2018 году поруч з братам Сьцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў.

У лютым 2019 году далучыўся да «Смалявічаў». У новай камандзе футбаліст быў гульцом пачатковага складу і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом каманды ў Найвышэйшай лізе, аднак ня здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[3]. У студзені 2021 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[4]. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, у 2022 годзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 году заставаўся на лаўцы запасных, а пасьля забароны Міністэрства спорту і турызму быў выключаны з заяўкі клюбу і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 году падпісаў кантракт з расейскім «Арсэналам»[5], але праз год пакінуў клюб[6]. Неўзабаве стаў гульцом клюбу «Сочы»[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]