Сяргей Русак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Русак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1993(1993-09-03)[1] (30 гадоў)
Рост 190 см
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014 Менск-2 74 (7)
2012—2017 Менск 48 (2)
2018 Тарпэда Менск 22 (2)
2019 Факел[d] 8 (0)
2019 Паланга 5 (0)
2020 Смалявічы 4 (0)
2020 Слуцак 5 (0)
2021 Белшына 20 (5)
2022—4 Слуцак 44 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 красавіка 2024.

Сярге́й Руса́к (нарадзіўся 3 верасьня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцка».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2010 году выступаў за дубль футбольнага клюбу «Менск». 23 чэрвеня 2012 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матчу супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасьля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клюб «Менск-2», у якім правёў два з паловай гады. З 2013 году разам зь «Менскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасьці аднаго з ключавых гульцоў каманды. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, але Русак падоўжыў кантракт зь «мяшчанамі»[3] і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сэзон 2015 году. Пачаў трывала зьяўляцца на полі ў Найвышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сэзону 2017 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы менчукоў.

У лютым 2018 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[4], пасьля чаго выправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[5]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у траўні 2018 году не гуляў праз траўмы. У лютым 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў варонескім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2018—2019 гадоў.

У верасьні 2019 году далучыўся да летувіскай «Палангі», дзе гуляў да сканчэньня сэзону, пасьля якога клюб за ўдзел у дамоўных матчах быў выпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. У сакавіку 2020 году стаў гульцом «Смалявічаў»[7], аднак зрэдку зьяўляўся на полі, у тым ліку праз траўмы. У жніўні 2020 году пакінуў смалявіцкі клюб[8].

У верасьні 2020 году далучыўся да «Слуцка»[9], дзе пачаў гуляць у першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 году пакінуў слуцкі клюб[10]. У пачатку 2021 году праходзіў прагляд у казаскім «Туране», а ў лютым далучыўся да бабруйскай «Белшыны», зь якой у сакавіку склаў працоўную дамову[11]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2022 году вярнуўся ў «Слуцак»[12]. У складзе каманды пачаў пераважна выходзіць на замену. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт са слуцкім клюбам[13]. У студзені 2024 году працягнуў супрацу з камандай[14].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 15 1
2016 Найвышэйшая ліга 10 0
2017 Найвышэйшая ліга 22 1
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 22 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]