Кірыл Радзівонаў
| Кірыл Радзівонаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 траўня 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 191 см[3] | |
| Вага | 80 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Віцебск | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2023 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2020 | → Смалявічы | 7 (0) |
| 2021—2022 | → Белшына | 54 (1) |
| 2023 | → Іслач | 20 (0) |
| 2024—2025 | Іслач | 13 (0) |
| 2026— | Віцебск | |
Кіры́л Радзіво́наў (нар. 9 траўня 2020 году) — беларускі футбаліст, цэнтральны абаронца «Віцебску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да ейных матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[4]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей пачаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваючыся да дубля. У сьнежні 2020 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].
У пачатку 2021 году рыхтаваўся да новага сэзону з дублем дынамаўцаў. Таксама некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[6]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца зь менскім «Дынама»[7]. Пазьней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай»[8]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом пачатковага складу бабруйчанаў.
У студзені 2023 году на правах арэнды стаў гульцом «Іслачы»[9], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[10], аднак у студзені 2024 году вярнуўся ў клюб, падпісаўшы паўнавартасны аднагадовы кантракт[11], працягнуўшы дамову ў канцы году яшчэ на сэзон[12]. У матчы 14 верасьня 2024 году супраць гарадзенскага «Нёману» атрымаў сур’ёзную траўму пятавага сухажыла, якая патрабавала хірургічнага ўмяшальніцтва[13]. У красавіку 2025 году паўнавартасна вярнуўся ды шыхтаў клюбу, аднак заставаўся на лаве запасных. Першы матч у сэзоне згуляў 12 ліпеня 2025 году ў матчы Кубка Беларусі супраць доўбізнаўскай «Нівы», выйшаўшы на замену на 86-й хвіліне. У чэмпіянаце па вяртаньні першы раз згуляў толькі 17 кастрычніка 2025 году, пры гэтым зьявіўся на пляцоўцы толькі на 92-й хвіліне. У студзені 2026 году далучыўся да «Віцебску»[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Kirill Rodionov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49737-rodionov-k-m
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Kirill-Rodionov-664&season=2025MEN
- ^ Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (рас.)
- ^ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (рас.)
- ^ Кирилл Родионов стал игроком "Белшины" (рас.)
- ^ Прицел Ориньо, толпа "ИНП" и загадочный Джордж. Репортаж со спарринга минского "Динамо" и "Ислочи" (рас.)
- ^ "Белшина" вновь арендовала у минского "Динамо" Кирилла Родионова (рас.)
- ^ Минское "Динамо" отправило Кирилла Родионова в аренду в "Ислочь" (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-18 г.
- ^ Кирилл Родионов покинул "Ислочь" и вернулся в минское "Динамо" (рас.)
- ^ Родионов после аренды из минского "Динамо" остался в "Ислочи" (рас.)
- ^ "Ислочь" продлила контракты с Климовичем и Родионовым (рас.). Football.by (2024-12-05). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Защитник "Ислочи" Кирилл Родионов получил тяжелую травму и будет прооперирован. football.by (17.09.2024).
- ^ Кирилл Родионов стал игроком "Витебска" (рас.). Football.by (2026-01-15). Праверана 2026-01-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway