Яраслаў Макушынскі
| Яраслаў Макушынскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 сакавіка 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 166 см | |
| Вага | 57 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Віцебск | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017 | Славія Мазыр | 0 (0) |
| 2018—2020 | Лякаматыў Гомель | 49 (1) |
| 2020 | Смалявічы | 6 (0) |
| 2021 | Вэртыкаль | 7 (4) |
| 2021—2023 | Энэргетык-БДУ | 66 (0) |
| 2024 | Бухара[d] | 11 (0) |
| 2025 | Віцебск | 15 (1) |
| 2025 | Славія Мазыр | 2 (0) |
| 2025 | Славія-2 Мазыр[d] | 3 (0) |
| 2026— | Віцебск | |
Яраслаў Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у каленкавіцкай ДЮСШ-1. Яшчэ юнаком перабраўся ў менскую СДЮШАР «Дынама», а пазьней пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У жніўні 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 году стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва» зь Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сэзоне 2020 году пачаў часьцей выходзіць на замену.
У ліпені 2020 году, пакінуўшы «Лякаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клюбу 26 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часьцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў смалявіцкі клюб[4].
У лютым 2021 году склаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сэзону пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 году правёў у Другой лізе ў складзе каленкавіцкай «Вэртыкалі», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе.
У лютым 2024 году стаў футбалістам узбэцкай «Бухары»[7]. На пачатку 2025 году атрымаў запрашэньне з боку «Славіі», але абраў варыянт далучэньня да «Віцебску»[8]. У новым клюбе быў асноўным абаронцам каманды, але ўлетку зьмяніў каманду на «Славію»[9]. Па заканчэньні сэзону зноў вярнуўся ў віцебскую каманду[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2014 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачных матчах, а ў сакавіку 2015 году ў элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://energetikbgu.by/player/макушинский-ярослав/
- ↑ https://teams.by/yarosiav-makushinskiy/player-154765/
- ↑ Футбол. "Смолевичи" подписали двух защитников Архівавана 21 лютага 2022.
- ↑ Футболисты покидают "Смолевичи"
- ↑ Макушинский сменил "Смолевичи" на "Белшину"
- ↑ Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в "Энергетик"-БГУ Архівавана 29 студзеня 2022.
- ↑ Экс-игрок "Энергетика-БГУ" перебрался во второй дивизион чемпионата Узбекистана (рас.)
- ↑ Ярослав Макушинский — о переходе в «Витебск»: «Подкупила конкретная заинтересованность со стороны клуба» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-06). Праверана 2025-03-21 г.
- ↑ Ярослав Макушинский стал игроком "Славии" (рас.). Football.by (2025-07-23). Праверана 2025-08-09 г.
- ↑ Ярослав Макушинский вернулся в "Витебск" (рас.). Football.by (2026-01-17). Праверана 2026-01-24 г.