Перайсьці да зьместу

Асіпавічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асіпавічы (неадназначнасьць), Асіповічы (неадназначнасьць).

Асіпавічы
Поўная назва па-беларуску: Асіповічы
Заснаваны 1994
Горад Асіпавічы, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025 17 месца

«Асіпавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Асіпавічаў. Заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе клюб выступаў у Найвышэйшай лізе, дзе заняў 15 месца і апусьціўся ў Першую лігу. У 2003 годзе каманда пад ужо сучаснай назвай трапіла ў Другую лігу, дзе і праводзіла большую частку сваёй гісторыі. У 2022 годзе зноўку павярнулася ў Першую лігу.

Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазьней у 1996 годзе атрымаў назву «Сьвіслач-Дах». У 1998 годзе клюб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Выступ у найвышэйшым дывізіёне, аднак, быў нядоўгім, то бок клюб заняў апошняе месца і апусьціўся назад у Першую лігу. Найлепшымі бамбардзірамі той каманды былі Сяргей Крот, Ігар Паркулевіч і Максім Самушчык, кожны зь якіх запісаў 4 галы на свой рахунак у чэмпіянаце. «Сьвіслач-Дах» у тым сэзоне двойчы вырагуляў «Маладэчна», а таксама здабыў перамогі над «Тарпэда-Кадзіна» і «Лідай». Праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 году клюб мае сучасную назву.

Гульцы «Асіпавічаў» у матчы Кубка Беларусі супраць «Гомля».

У сэзоне 2016 году, пасьля доўгіх безвыніковых гадоў у трэцім дывізіёне, «Асіпавічы» сталіся адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэньне ў клясе. Каманда амаль увесь сэзон трымала другое месца ў табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго паводле вынікаў чэмпіянату і прасунуцца ў Першую лігу. Па вяртаньні ў другі дывізіён дружына з пачатку турніру апынулася ў зоне вылету. У другой палове сэзону «Асіпавічы» замацаваліся на перадапошнім месцы і, не зважаючы на барацьбу да апошняга тура, выбылі ў Другую лігу. У сэзоне 2018 году ў Другой лізе каманда месьцілася ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месцы, і скончыла сэзон на шостым радку. Сытуацыя захавалася і ў сэзоне 2019 году, калі «Асіпавічы» сталі восьмымі.

Паводле вынікаў сэзону 2021 году асіпавіцкі клюб скончыў першынство на пятымі радку і ў пачатку 2021 году атрымалі прапанову заявіцца ў Першую лігу замест камандаў, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 году клюб вырашыў працягнуць свае выступы ў Другой лізе[2]. «Асіпавічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацьвертае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе. У сэзоне 2022 году ў Першай лізе клюб быў сярод аўтсайдэраў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолеў пакінуць апошні радок і фінішаваць на 12 месцы перад «Баранавічамі».

Актуальны на 3 верасьня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Максім Макараў Edit this on Wikidata 2001
2 Сьцяг Расеі Аб Дзяніс Сорын 2004
3 Сьцяг Беларусі ПА Андрэй Емяльянаў Edit this on Wikidata 1995
4 Сьцяг Беларусі Аб Максім Жордачкін 2004
5 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Мінкевіч 2006
6 Сьцяг Беларусі ПА Дзяніс Пышнік Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Беларусі ПА Максім Азараў 2001
8 Сьцяг Беларусі Нап Ільля Цішуроў 2004
9 Сьцяг Беларусі Нап Данііл Кулікоў (ар. Белшына) 2007
10 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Дзенісенка Edit this on Wikidata 2004
11 Сьцяг Расеі ПА Цімафей Кавардаеў 2006
12 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Грынь 2003
14 Сьцяг Беларусі Аб Цімур Мінец (ар. Нёман) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Беларусі ПА Алег Пятроўскі (ар. Нёман) 2006
16 Сьцяг Беларусі Бр Рустам Гурыновіч 2006
17 Сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Емяльянаў (капітан) 1995
18 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Хаджыеў 2006
19 Сьцяг Беларусі ПА Арцём Зімін 2003
21 Сьцяг Беларусі ПА Яўген Елязаранка 1993
23 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Кухоцкаволец 2005
25 Сьцяг Беларусі Нап Станіслаў Ламака Edit this on Wikidata (ар. Белшына) 2002
27 Сьцяг Расеі ПА Іван Аляксееў Edit this on Wikidata 2001
29 Сьцяг Беларусі ПА Марат Васількевіч (ар. Нёман) 2005
31 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Маркевіч Edit this on Wikidata 2006
33 Сьцяг Беларусі Бр Яўген Ярашэвіч (ар. Дынама Мн) 2005
Сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Граковіч 2005
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Другая1836891947–74331/32
2013Другая924581128–35231/32
2014Другая112496932–33331/64
2015Другая8261211348–45371/32
2016Другая2 24136550–29451/32
2017Першая15 30671730–62251/32
2018Другая6281171051–42401/32
2019Другая8281051332–48351/32
2020Другая — група Б320121744–35371/32
Другая — фінальны этап51030714–279
2021Другая — Магілёўскі218123360–16391/32
Другая — плэй-оф4 732212–12
2022Першая1224341721–53131/16
2023Першая17 32122921–8551/8
2024Другая — Магілёўскі1181800102–9541/32
Другая — плэй-оф (Група Г)3 31114–44
2025Першая1734662241–78241/16

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]