Семежаў
| Семежаў лац. Siemiežaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Капыльскі |
| Сельсавет | Семежаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 151 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°57′37″ пн. ш. 27°00′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1142 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1719 |
| Паштовы індэкс | 223932 |
| Нумарны знак | 5 |
| Семежаў на мапе Беларусі ± Семежаў | |
Се́межаў, Се́межава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1142 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капылю, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.
Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Семежаў упамінаецца ў 2-й палове ХV стагодзьдзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 годзе ён атрымаў статус мястэчка.
На 1622 год у Семежаве было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 году мястэчка значна пацярпела[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 гадох мястэчка знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[2]. На 1886 год у Семежаве было 269 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавала школа і 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Семежаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Семежаў увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У лістападзе 1920 году тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[5]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР. 20 жніўня 1924 году Семежаў стаў цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 году Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2000 год тут было 655 двароў, на 2001 год — 629. У 2000-я гады Семежаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Інвэнтар Семежава, 1777 год
- Капыльская вуліца
- Новая вуліца
- Рынак
- Слуцкая вуліца
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З урбананімічнай спадчыны Семежава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гасьцінец, Дуброўная, Загуменная, Зарэчная, Капыльская, Маставая, Набярэжная, Новая, Слуцкая, Цімкавіцкая і Шпіталь. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», улучаны ў сьпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО. Апроч таго, у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны значацца Семежаўскія ручнікі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памятны крыж удзельнікам Слуцкага збройнага чыну
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Багародзіцы (1720[7], драўляная; разабраная у канцы 1930-х)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міхаіл Высоцкі (1928—2013) — навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 203.
- 1 2 3 4 5 Абрамчык Ф. Семежава // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 284.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Грыцкевіч А. Грозаўскі полк // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 155.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 318.
- ↑ Jelski A. Siemieżewo // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 546.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||