Зборная Балівіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балівія
Фэдэрацыя Балівійская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Трэнэр Маўрысіё Сарыя
Найбольш гульняў Люіс Крыстальда,
Марка Сандзі (93)
Найлепшы бамбардзір Хаакін Батэра (20)
Першая гульня
Сьцяг Чылі Чылі 7:1 Балівія Сьцяг Балівіі
(Сант’яга, Чылі; 12 кастрычніка 1926)
Самая буйная перамога
Сьцяг Балівіі Балівія 7:0 Вэнэсуэла Сьцяг Вэнэсуэлы
(Ля-Пас, Балівія; 22 жніўня 1993)
Сьцяг Балівіі Балівія 9:2 Гаіці Сьцяг Гаіці
(Ля-Пас, Балівія; 3 сакавіка 2000)
Самая буйная параза
Сьцяг Уругваю Уругвай 9:0 Балівія Сьцяг Балівіі
(Ліма, Пэру; 6 лістапада 1927)
Сьцяг Бразыліі Бразылія 10:1 Балівія Сьцяг Балівіі
(Сан-Паўлу, Бразылія; 10 красавіка 1949)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 1930)
Дасягненьні групавая стадыя (1930, 1950, 1994)
Кубак Амэрыкі
Удзел 24 (упершыню: 1926)
Дасягненьні Чэмпіён (1963
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Балівіі па футболе — прадстаўляе Балівіі на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Балівійская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна склалася, што Балівія зьяўляецца адной з найслабых футбольных зборных Паўднёвай Амэрыкі, таму на ейным рахунку ўсяго тры ўдзелы ў чэмпіянаце сьвету па футболе — 1930, 1950 і 1994 года.

Тым ня менш, зборная ня лічыцца зусім слабай. Балівія праводзіць свае матчы ў Ля-Пасе, на стадыёне імя Эрнанда Сылеса. Ля-Пас разьмешчаны на вышыні 3600 мэтраў над узроўнем мора, што лічыцца недапушчальным для правядзеньня футбольных матчаў, аднак ФІФА зрабіла выключэньне для Балівіі, і з тых часоў балівійцы гуляюць менавіта там. На стадыёне былі здабыты некалькі перамогаў над моцнымі супернікамі, прычым гульцы супернікаў часьцяком скардзяцца на ўмовы надвор’я, да якіх даўно прывыклі балівійцы.

Галоўным дасягненьнем балівійцаў лічыцца перамога ў Кубку Амэрыкі 1963 году. Найвышэйшым дасягненьнем у рэйтынгу ФІФА лічыцца 18-е месца, якое займала зборная ў ліпені 1997 году. Таксама балівійцы праславіліся ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году, калі сэнсацыйна разграмілі зборную Аргентыны зь лікам 6:1. У той сустрэчы вызначыліся лепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Хаакін Батэра (аформіў хет-трык), Марсэлё Мартынс Марэна ды іншыя. Таксама балівійцы ў той жа адборачнай кампаніі здолелі перамагчы зборную Бразыліі зь лікам 2:1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Балівіі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў