Вісконсін
| Вісконсін | |||||
| |||||
| | |||||
| Мянушка | Барсучыны штат; малочная фэрма Амэрыкі | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сталіца | Мэдысан | ||||
| Найбуйнейшы горад | Мілўокі | ||||
| Плошча | |||||
| 23-я па ЗША | |||||
| - агулам | 169 639 км² | ||||
| - сушы | 140 787 км² | ||||
| - вады | 28 006 км² | ||||
| - % вады | 17 | ||||
| - шырыня | 420 км | ||||
| - даўжыня | 500 км | ||||
| - шырата | 42° 30′ пн. ш. па 47° 05′ пн. ш. | ||||
| - даўгата | 86° 46′ з. д. па 92° 53′ з. д. | ||||
| Вышыня | |||||
| - найвышэйшы пункт | Тымз-Гіл[1] (595 м) | ||||
| - сярэдняя | 320 м | ||||
| - найніжэйшы пункт | возера Мічыган[1] (176 м) | ||||
| Насельніцтва | |||||
| 20-е па ЗША | |||||
| - агулам (2010) | 5 686 986 | ||||
| - шчыльнасьць | 25 чал/км² | ||||
| Губэрнатар | Скот Ўокер | ||||
| Сэнатары |
Рон Джонсан (Р) Тэмі Болдўін (Д) | ||||
| Часавы пас | Цэнтральнаамэрыканскі час: UTC-6/-5 | ||||
| Скарачэньні | WI, Wis | ||||
| Афіцыйная старонка | |||||
Вісконсін (па-ангельску: Wisconsin, вымаўл. [wɪskɒnsɨn]) — штат ЗША, які знаходзіцца на поўначы цэнтральнай частцы краіны. Мяжуе зь Мінэсотай на захадзе, Аёвай на паўднёвым захадзе, Іліноем на поўдні, возерам Мічыган на ўсходзе, Верхнім Мічыганам на паўночным усходзе і Верхнім возерам на поўначы. Сталіца штату — Мэдысан, найбольшае места — Мілўокі. У склад штату ўваходзяць 72 акругі.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штат названы паводле ракі Вісконсін. Хоць дакладная этымалёгія гэтай назвы невядомая, лічыцца, што яна прыйшла ў ангельскую мову праз францускую інтэрпрэтацыю індзейскай назвы. Хутчэй за ўсё, французы запісалі як Ouisconsin слова міскасінсін з мовы аджбыўэ, якое азначае «месца чырвонага каменя». Аднак магчыма, што назва пайшла ад словаў «сход вод» або «вялікая скала».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ацэнкі 2010 году ў штаце пражывае 5 686 986 чалавек[2].
Склад насельніцтва паводле этнічнага паходжаньня: немцы — 42,6 %, ірляндцы — 10,9 %, палякі — 9,3 %, нарвэжцы — 8,5 %, ангельцы — 6,5 %, італьянцы — 6,1 %[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Elevations and Distances in the United States (анг.). U.S. Geological Survey (29 красавіка 2005). Праверана 9 лістапада 2006 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20120215083619/http://2010.census.gov/2010census/data/index.php
- ^ «Ancestry: 2000», U.S. Census Bureau (анг.) (pdf) Праверана 25 ліпеня 2010 г.