Перайсьці да зьместу

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі мэдычны інстытут»)
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз па-лацінску: Arte et humanitate, labore et scientia
Дэвіз па-беларуску Мастацтвам і чалавечнасьцю, працай і веданьнем
Заснаваны 1930
Тып урадавы
Рэктар Сяргей Рубніковіч
Факультэтаў 8
Колькасьць пэрсаналу 888
Колькасьць студэнтаў 6513
Колькасьць асьпірантаў 68
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528Каардынаты: 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. / 53.86139; 27.48528
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларускі мэдычны інстытут (да сакавіка 1947 г.), Менскі мэдычны інстытут (да 2001 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bsmu.by
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921)[1]. Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёну асобнікаў[2].

Пад час пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў БДМУ адбыліся хваляваньні. 26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 зь лячэбнага й 2 з пэдыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэньне грамадзкага парадку»[4].

21 чэрвеня 2021 году рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Паводле рашэньня ЭЗ, Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6].

Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.

Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыяльнасьцяў Катэдраў
Вайскова-мэдычны 1995 зав. Асаналіева, д. 5 5 4
Лячэбны 1921 Галоўны корпус 11 20
Мэдыка-прафіляктычны 1964 Галоўны корпус 5 9
Пэдыятрычны 1964 Галоўны корпус 12 13
Стаматалягічны 1960 Галоўны корпус 6 14
Фармацэўтычны 2011 Галоўны корпус 1 3
  1. Міхаіл Кроль (1930—1932)
  2. Міхаіл Багдановіч (1932—1934)
  3. Кандрат Манахаў (1934—1937)
  4. Файвэль Шульц (1937—1941)
  5. Захар Магілёўчык (1941—1953)
  6. Іван Стальмашонак (1953—1961)
  7. Аляксандар Ключароў (1961—1986)
  8. Аляксей Кубарко (1986—1997)
  9. Павал Беспальчук (1997—2009)
  10. Анатоль Сікорскі (з 2009-га)